Топ-100

ⓘ Free online encyclopedia. Did you know? page 96




                                               

Кай

Архіпелаг Кай месціцца на мяжы Арафурскага мора і мора Банда. Усяго налічвае 77 астравоў, аднак населены толькі 13. Найбуйнейшы востраў Кай-Бесар займае плошчу каля 550 км². Архіпелаг мае складаную геалагічную пабудову. Аснова буйных астравоў скл ...

                                               

Камода (востраў)

Камода - востраў у групе Малых Зондскіх астравоў, на захад ад вострава Флорэс. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 390 км². Насельніцтва - 2000 чал.

                                               

Кангеан (архіпелаг)

Кангеан - архіпелаг на поўначы Балійскага мора. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Усходняя Ява. Плошча - 668 км². Насельніцтва - 123 367 чал.

                                               

Кангеан (востраў)

Кангеан - найбуйнейшы востраў у аднайменным архіпелагу. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Усходняя Ява. Плошча - 431.37 км². Насельніцтва - 112 214 чалавек. Кангеан месціцца на поўначы Балійскага мора ў 120 км на ўсход ад вострава Мадура ...

                                               

Каракелонг

Каракелонг - найбуйнейшы востраў архіпелага Талаўд. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча - 846 км².

                                               

Ламбок

Ламбок - востраў у Малайскім архіпелагу, у групе Малых Зондскіх астравоў,тэрыторыя Інданезіі. Абмываецца з поўдня Індыйскім акіянам, з поўначы - морам Балі Ціхага акіяна. З захаду аддзелены Ламбокскім пралівам ад вострава Балі, з усходу - праліва ...

                                               

Леты

Леты - архіпелаг з 3 астравоў на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Малуку. Плошча - 750 км². Насельніцтва - 16 600 чал. Архіпелаг месціцца ў 36.61 км на паўночны ўсход ад вострава Тымор, у 500 км на паўднёвы захад ...

                                               

Лінга

Астравы Лінга - архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Інданезіі. Агульная плошча - 2206 км². Насельніцтва - 86230 чал.

                                               

Мадура

Мадура - востраў у Малайскім архіпелагу, тэрыторыя Інданезіі. Размешчаны ля паўночна-ўсходняга берага вострава Ява, аддзелены ад яго Мадурскім пралівам. Абмываецца Яванскім морам і морам Балі Ціхага акіяна. Адміністрацыйна адносіцца да правінцыі ...

                                               

Малыя Зондскія астравы

Малыя Зондскія астравы - паўднёвая частка Малайскага архіпелага, пераважна ў складзе Інданезіі. Уключаюць астравы: Балі, Ветар, Камода, Ламбок, Ламблен, Сумба, Сумбава, Тымор, Флорэс і інш. Агульная плошча 128 тысяч км². Даўжыня каля 1300 км. Абм ...

                                               

Масалембу

Масалембу - архіпелаг у Яванскім моры. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Усходняя Ява. Плошча - 40.7 км². Насельніцтва - 21 705 чал. Архіпелаг Масалембу месціцца ў 261 км на паўночны захад ад Сурабаі, адміністрацыйнага цэнтра Усходняй Яв ...

                                               

Ментавай

Ментавай - архіпелаг у Індыйскім акіяне на захад ад вострава Суматра. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 6 011.35 км². Насельніцтва - 76 421 чал.

                                               

Муна (востраў)

Востраў Муна знаходзіцца ў паўднёвай частцы інданезійскай правінцыі Паўднёва-Усходні Сулавесі, аддзелены вузкімі пралівамі ад астравоў Сулавесі 11 км, Бутон 0.53 км і Кабаэна 24 км. Даўжыня - 93.4 км. Найбольшая шырыня - 48.5 км. Для паўднёвага і ...

                                               

Натуна

Астравы Натуна - архіпелаг у Паўднёва-Кітайскім моры. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Рыау. Агульная плошча - 1993 км². Насельніцтва - 69 319 чал.

                                               

Натуна-Бесар

Натуна-Бесар або Вялікая Натуна - найбуйнейшы востраў архіпелага Натуна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Рыау. Агульная плошча - 1720 км². Насельніцтва - каля 60 тыс. чал. Востраў зяўляецца часткай кантынентальнага шэльфа. Утвораны кал ...

                                               

Ніас

Ні́ас, або Нія́с - востраў у Індыйскім акіяне. Уваходзіць у склад Інданезіі. Насельніцтва - 756 762 чал.

                                               

Новая Гвінея

Размешчаная ў заходнім Ціхім акіяне востраў Новая Гвінея знаходзіцца на поўнач ад Аўстраліі паміж імі праліў Торэса. Захад вострава належыць Інданезіі, у той час як усходняя частка вострава адносіцца да Акіяніі і на ёй размяшчаецца незалежная дзя ...

                                               

Падар (востраў)

Пада́р - востраў у групе Малых Зондскіх астравоў у Інданезіі. Плошча - 20.16 км². Незаселены. Востраў Падар мае вулканічнае паходжанне, даволі гарысты рэльеф, узбярэжжа пакрыта скаламі. Уваходзіць у склад нацыянальнага парка Камода. У мінулым вос ...

                                               

Панаітан

Панаітан - найбуйнейшы востраў у Зондскага праліва. Уваходзіць у склад Інданезіі. Зяўляецца часткай нацыянальнага парка Уджунг-Кулон. Плошча - 170 км². Сезонна наведваецца турыстамі. Сталага насельніцтва няма. Панаітан знаходзіцца на поўдні Зондс ...

                                               

Паўднёвы Пагай

Паўднёвы Пагай - востраў у Індыйскім акіяне ў групе астравоў Ментавай. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 900 км². Насельніцтва - каля 10 тыс. чал. Востраў знаходзіцца прыкладна ў 130 км на захад ад Суматры. Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтра ...

                                               

Паўночны Пагай

Паўночны Пагай - востраў у Індыйскім акіяне ў групе астравоў Ментавай. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 622.3 км². Насельніцтва разам з Паўднёвым Пагаем - 20 974 чал.

                                               

Пеніда

Пені́да - востраў у Малайскім архіпелагу. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Балі. Плошча - 202.84 км². Насельніцтва - 48 075 чал., пераважна балійцы.

                                               

Роты

Роты - востраў у групе Малых Зондскіх астравоў. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 1214.3 км². Насельніцтва - 119 711 чал.

                                               

Рыау (архіпелаг)

Архіпелаг Рыау - група астравоў на поўдзень ад Сінгапура. Уваходзяць у склад Інданезійскай правінцыі Рыау. Агульная плошча - 5550 км². Насельніцтва - 1578000 чал., пераважна малайцы і кітайцы. Найбуйнейшыя астравы - Бінтан і Батам. Асноўныя галін ...

                                               

Рынча

Рынча - востраў у групе Малых Зондскіх астравоў, на захад ад вострава Флорэс. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 196.25 км². Насельніцтва - 1267 чал.

                                               

Саву (востраў)

Са́ву - востраў у групе Малых Зондскіх астравоў. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 414 км². Насельніцтва - 91 870 чал.

                                               

Самасір

Самасір займае значную частку возера Тоба. Зяўляецца пятым па велічыні азёрным востравам у свеце. Як і само возера, мае вулканічнае паходжанне, Сфарміраваўся у выніку мегавывяржэння, якое адбылося 73±4 тыс. гадоў таму. Характэрна сейсмічная актыў ...

                                               

Санг’ё

Сангё, таксама Сангі́хе або Сангір - астравы на ўсходзе мора Сулавесі. Уваходзяць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча - 1056 км². Насельніцтва - 189 676 чал.

                                               

Сангір

Сангір або Вялікі Сангір - найбуйнейшы востраў архіпелага Сангір. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча - 813 км². Насельніцтва ў 2010 г. - 126 133 чал., пераважна сангірцы. Востраў мае вулканічнае паходжанне. Найвы ...

                                               

Селаяр

Селая́р - востраў у моры Флорэс у 15 км на поўдзень ад Сулавесі. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 832 км². Насельніцтва - 121 905 чал.

                                               

Серам

Серам - востраў у Малайскім архіпелагу, у складзе Малукскіх астравоў, належыць Інданезіі. Плошча 17.1 тыс. км² з прылеглымі астравамі каля 18.7 тыс. км². Размешчаны на поўнач ад вострава Амбон. Галоўны порт - горад Масоха.

                                               

Сіберут

Сіберу́т - востраў у Індыйскім акіяне, самы вялікі ў групе астравоў Ментавай. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 4030 км². Насельніцтва - каля 30 тыс. чал.

                                               

Сімёўлуэ

Сімёўлуэ, або Сімалур - востраў у Індыйскім акіяне. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 2051.48 км². Насельніцтва - 82 100 чал.

                                               

Сіпора

Сіпора або Сіпура - востраў у Індыйскім акіяне на захад ад Суматры. Уваходзіць у склад архіпелага Ментавай. Плошча - 845 км². Насельніцтва - 12 840 чал. Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральная частка ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт - 845 м. 10 - 15 ...

                                               

Сулавесі (востраў)

Сулаве́сі і besi, раней вядомы як Цэлебе́с - буйны востраў ў складзе архіпелага Вялікія Зондскія астравы. Акружаны морам Сулавесі, морам Банда і Макасарскім пралівам. З’яўляецца часткай краіны Інданезія. Насельніцтва - 18 455 058 чал.

                                               

Сумба

Су́мба - востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў. Тэрыторыя Інданезіі. Размешчаны ў Індыйскім акіяне паміж астравамі Ява і востравам Ламбок і астатнімі Малымі астравамі Сундэ. Плошча - 11 200 км². Насельніцтва - 685 186 чал.

                                               

Сумбава

Сумба́ва - востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў, тэрыторыя Інданезіі. Заходняя частка вострава называецца Семава з адміністрацыйным цэнтрам Сумбава-Бесар. Усходняя частка завецца Біма, і яе сталіцай зяўляецца горад Біма-Рама. Плошча вострава ...

                                               

Тагіянскія астравы

Тагіянскія астравы - архіпелаг у заліве Таміні з 56 астравоў і рыфаў. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 180.1 км². Насельніцтва ў 2010 г. - каля 40 000 чал.

                                               

Така-Боне-Ратэ

Та́ка-Бо́не-Ра́тэ - нацыянальны парк у Інданезіі, каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Сулавесі. Займае аднайменны атол і навакольныя марскія тэрыторыі. Агульная плошча - 5307 км².

                                               

Талаўд

Талаўд - архіпелаг на ўсходзе мора Сулавесі. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча - 1025.76 км². Насельніцтва - 83 434 чал.

                                               

Танімбар

Танімба́р - архіпелаг з прыкладна 65 астравоў на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Малуку. Плошча - 5 430 км². Насельніцтва - 105 394 чал.

                                               

Туканг-Бесі

Тука́нг-Бе́сі, або Тукангбе́сі - архіпелаг, які амываецца морамі Банда і Флорэс. Складаецца з 25 астравоў і рыфаў вулканічнага і каралавага паходжання. Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Сулавесі. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 821 км². Насе ...

                                               

Тымор

Тымор - востраў у паўднёвай частцы Малайскага архіпелага, падзелены паміж дзвюма незалежнымі дзяржавамі: Усходнім Тыморам і Інданезіяй. Плошча вострава 30.8 тыс. км². Назва зяўляецца варыянтам імя "Цімур", што на малайскай азначае "ўсход" ; назва ...

                                               

Энгана

Востраў Энгана знаходзіцца ў 130 км на паўднёвы захад ад Суматры, у 518 км ад Джакарты і ў 9506 км ад Мінска. Мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў выніку субдукцыі напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт. Знаходзіцца ў зоне сейсмічн ...

                                               

Ява

Ява - востраў, знаходзіцца ў складзе Інданезіі. Плошча 132 тыс. км 2. Працягнуўся на 1000 кіламетраў з захаду на ўсход, трыццаць адсоткаў яго тэрыторыі займаюць джунглі. Уваходзіць у адміністрацыйны рэгіён Ява. Ява - самы населены востраў у свеце ...

                                               

Ямдэна

Ямдэ́на - самы вялікі па плошчы востраў архіпелага Танімбар у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 2 981 км. Насельніцтва - каля 30 000 чал.

                                               

Гунунг-Лёсер

Гунунг-Лёсер - нацыянальны парк на поўначы інданезійскага вострава Суматра, на мяжы правінцый Паўночная Суматра і Ачэх. Нацыянальны парк названы ад гары Лёсер, размешчанай на яго тэрыторыі. Плошча 416.5 тыс. га. Створаны ў 1934 годзе для аховы ме ...

                                               

Керынчы

Керынчы - дзеючы вулкан на востраве Суматра ў хрыбце Барысан. З’яўляецца самай высокай кропкай вострава Суматра вышынёй 3800 метраў і самым высокім вулканам у Інданезіі. Размешчаны ў правінцыі Джамбо, на захадзе цэнтральнай частцы вострава Суматр ...

                                               

Марапі

Мара́пі - дзеючы стратавулкан у Інданезіі, на востраве Суматра, на паўночным захадзе хрыбта Барысан. Вышыня вулкана 2891 м. Вяршыню вулкана ўтвараюць некалькі кратараў у межах кальдэры. Складзены з андэзітаў і базальтаў. З канца XVIII стагоддзя з ...

                                               

Мерапі

Мерапі - адзін з 129 дзейных вулканаў у Інданезіі. Вышыня вулкана дасягае 2968 метраў. У час вывяржэння вулкана ў 1994 годзе загінула 60 чалавек, вывяржэнне 1930 году выклікала 1300 ахвяраў.