Топ-100
Back

ⓘ Зразы. Зра́зы - мясная страва, якая з’явілася яшчэ ў Вялікім Княстве Літоўскім. Зараз з’яўляецца стравай беларускай, польскай, украінскай і літоўскай кухні, але ..




Зразы
                                     

ⓘ Зразы

Зра́зы - мясная страва, якая з’явілася яшчэ ў Вялікім Княстве Літоўскім. Зараз з’яўляецца стравай беларускай, польскай, украінскай і літоўскай кухні, але карыстаецца папулярнасцю і ў іншых краінах.

                                     

1. Гатаванне

Класічныя зразы робяцца з тонкіх кавалкаў скручанага мяса звычайна ялавічыны, якія запраўляюцца соллю і перцам, фаршыруюцца садавінай, грыбамі, яйкамі і бульбай. Тым не менш існуе вялікая колькасць розных камбінацый фаршыравання і часта з’яўляюцца новыя.

Скручаныя кавалкі мяса звязваюцца ніткай, ці пратыкаюцца зубачысткамі. Потым зразы гатуюцца кароткі час на алеі і кладуцца ў ёмістасць з салерай, цыбуляй і рознымі спецыямі, каб яны ўвабралі водар. Ёмістасць ставіцца на маленькі агонь. Перад падачай на стол ніткі і зубачысткі выдаляюцца, зразы пасыпаюцца мукой, ці пакрываюцца смятанай. Звычайна зразы падаюцца з соусам, у якім яны гатаваліся, і гарніруюцца грэчневай ці ячменнай кашай.

                                     

2. Гісторыя

Невядома дакладна, калі зразы былі прыгатаваныя ўпершыню, а таксама дзе гэта адбылося. Зараз на вынаходніцтва зразаў прэтэндуюць Беларусь, Польшча, Украіна і Літва. Аднак вядома, што вельмі падобная ежа існавала ў Італіі стагоддзі таму. Верагодна зразы былі прывезены ў Вялікае Княства Літоўскае з Заходняй Еўропы міланскай прынцэсай Бонай Сфорцай.

Першы афіцыйны рэцэпт зразаў датуецца 1783 годам.

                                     

3. Спасылкі

  • Зразы бульбяныя з мясам
  • Бульбяныя зразы з грыбамі
  • Як прыгатаваць зразы
  • Зразы літоўскія
  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зразы
  • Гарохавыя зразы
  • Беларускія зразы
  • Зразы з яйкам