Топ-100
Back

ⓘ Карнегі-хол - канцэртная зала ў Нью-Ёрку, на рагу Сёмай авеню і 57-й вуліцы Манхэтэна. Тут выконваецца як акадэмічная, так і папулярная музыка. ..




Карнегі-хол
                                     

ⓘ Карнегі-хол

Карнегі-хол - канцэртная зала ў Нью-Ёрку, на рагу Сёмай авеню і 57-й вуліцы Манхэтэна. Тут выконваецца як акадэмічная, так і папулярная музыка.

                                     

1. Гісторыя

Збудаваны па праекце архітэктара Уільяма Татхіла.

Адкрыты 5 мая 1891 года канцэртам Нью-Ёркскага сімфанічнага аркестра.

Да 1898 года насіў назву "мюзік-хол", затым атрымаў імя Эндру Карнегі, які фінансаваў пабудову будынка.

                                     

2. Сусветныя прэмеры

За больш за стагоддзе ў Карнегі-холе адбыліся знакамітыя сусветныя прэмеры прыводзяцца выбраныя:

  • Варыяцыі на тэмы Карэлі Сяргея Рахманінава 7 лістапада 1931
  • Хатняя сімфонія Рыхарда Штрауса 21 сакавіка 1904
  • Сімфонія № 6 для сапрана і аркестра Філіпа Гласа на вершы Алена Гінсберга 3 лютага 2002
  • Гімн Святому Прычасцб Аліўе Месіяна 13 сакавіка 1947
  • Кантрасты Белы Бартака 9 студзеня 1939
  • Амерыканскі берсерк Джона Адамса 25 лютага 2002
  • Сімфонія № 3 Чарлза Айвза 5 красавіка 1946
  • Бобл Бобі Макферына 2 мая 2008
  • Сімфонія ў 3-х частках Ігара Стравінскага 24 студзеня 1946
  • Дзявятая сімфонія Дворжака 16 снежня 1893
  • Сімфонія № 4 Чарлза Айвза 26 красавіка 1965
  • Камерная сімфонія № 2 Арнольда Шонберга 15 снежня 1940
  • Catenaires Эліята Картэра 11 снежня 2006