Топ-100
Back

ⓘ Копра - высушаны алеісты эндасперм арэхаў какосавай пальмы. Белыя ці жаўтлявыя кавалачкі таўшчынёй 6-12 мм, пакрытыя скуркай. Ядомая. Копра ўтрымоўвае ў сярэдні ..




Копра
                                     

ⓘ Копра

Копра - высушаны алеісты эндасперм арэхаў какосавай пальмы. Белыя ці жаўтлявыя кавалачкі таўшчынёй 6-12 мм, пакрытыя скуркай. Ядомая. Копра ўтрымоўвае ў сярэднім 6% вады, 67% тлушчу, 16% вугляводаў, 9% бялку. Гарачым прэсаваннем з копры атрымліваюць лёгкаплаўкі алей, які выкарыстоўваецца ў ежу і як тэхнічная сыравіна. Жмых копры - каштоўны канцэнтраваны корм для жывёлы. З аднаго арэха атрымліваюць ад 80 да 500 г. копры. Свежы эндасперм какоса змяшчае 30-40% какосавага алею, копры - 60-70%.

Копры выкарыстоўваецца як сыравіна для падрыхтоўкі маргарыну, тэхнічнага масла, гліцэрына, мыла і напалму.

Асноўныя вытворцы копры: краіны Паўднёва-Усходняй Азіі каля 67% сусветнай прадукцыі, Акіянія каля 10%, Афрыка 3-4%.

                                     

1. Літаратура

  • Копра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - Т. 8: Канто - Кулі. - С. 414. - 576 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0144-3 т. 8, ISBN 985-11-0035-8.