Топ-100
Back

ⓘ Сграфіта. Сграфі́та, або графіта - від манументальнага дэкаратыўнага жывапісу, прынцыпы і тэхніка якога заснаваныя на прадрапванні верхняга тонкага слою тынкоўк ..




Сграфіта
                                     

ⓘ Сграфіта

Сграфі́та, або графіта - від манументальнага дэкаратыўнага жывапісу, прынцыпы і тэхніка якога заснаваныя на прадрапванні верхняга тонкага слою тынкоўкі да наступнага слою, па колеры кантрастнага першаму. Вызначаецца трываласцю і ўстойлівасцю да атмасферных змен. Выкарыстоўваецца пераважна для аздаблення фасадаў і інтэрераў будынкаў. Вядома з эпохі Адраджэння ў Італіі, пазней у Чэхіі, Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах.

                                     

1. Беларусь

На Беларусі рэшткі сграфіта захаваліся на сценах Старога замка XVI ст., цяпер затынкаваны і фрызе касцёла кляштара брыгітак сярэдзіна XVII ст., рэстаўрыраваны ў 1978 ў Гродне. Цікавасць да сграфіта ў пэўнай ступені адрадзілася ў творах стылю класіцызму, пракладам чаго могуць служыць фрагменты сграфітавага дэкору ў Ружанскім палацы.

З другой паловы XX ст. выкарыстоўвалася ў манументальным мастацтве: дэкаратыўныя кампазіцыі ў фае кінатэатра "Кіеў" у Мінску мастакі Г. Гаркуноў, А. Кішчанка, у кінатэатры "Беларусь" у Брэсце маст. І. Крупскі, палацы культуры Мінскага камвольнага камбіната мастакі Г. Вашчанка, У. Стальмашонак і інш. У тэхніцы сграфіта працавалі беларускія мастакі Г. Вашчанка, С. Дамарад, Г. Жарын, А. Жгун, Л. Каленік, А. Кішчанка, У. Крываблоцкі, З. Літвінава, С. Рабашчук, С. Сакалоў, У. Стальмашонак, В. Чайка.

                                     

2. Літаратура

  • Сграфіта. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2002. - Т. 14: Рэле - Слаявіна. - 512 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0238-5 т. 14, ISBN 985-11-0035-8.
  • Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI - середины XVII в. - Минск, 1991.