Топ-100
Back

ⓘ Выяўленчае мастацтва Беларусі разнастайнае па стылях, напрамках і жанрах. Самыя цікавыя творы беларускага жывапісу і скульптуры розных эпох можна ўбачыць у маст ..




                                               

Інтэрнэт у Беларусі

Інтэрнэт у Беларусі - нацыянальны сегмент сеткі Інтэрнэт, сукупнасць інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, якія маюць падключэнне да сеткі Інтэрнэт, размешчаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і выкарыстоўваюць іерархічныя імёны нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт. 9 жніўня 2020 года падчас правядзення прэзідэнцкіх выбараў карыстальнікі сеткі Інтэрнэт скардзіліся на перабоі ў працы сусветнага павуціння. Улады абвінавачвалі ў нефункцыянальным стане Інтэрнэту DDoS-атакі з-за мяжы, але незалежныя тэхнічныя спецыялісты лічаць больш верагодным прымяненне дзяржавай, якая валодае манаполіяй ...

                                     

ⓘ Выяўленчае мастацтва Беларусі

Выяўленчае мастацтва Беларусі разнастайнае па стылях, напрамках і жанрах. Самыя цікавыя творы беларускага жывапісу і скульптуры розных эпох можна ўбачыць у мастацкіх музеях краіны.

Буйнейшы збор твораў мастацтва мае Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Ён актыўна прапагандуе нацыянальнае мастацтва. Тут пастаянна праходзяць выставы твораў беларускіх мастакоў.

Цікавыя калекцыі твораў беларускага мастацтва ў Віцебскім абласным мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, Полацкай мастацкай галерэі.

У многіх раённых цэнтрах Беларусі ёсць мастацкія галерэі, дзе можна ўбачыць работы мясцовых мастакоў.

                                     

1. Графіка

У Беларусі графіка вядома з XI-XII ст., калі гравюрамі аздабляліся рэлігійныя рукапісныя кнігі. У сувязі з пачаткам і пашырэннем кнігавыдавецкай справы дзейнасць Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў узнікла друкаваная графіка. У XVII-XVIII ст. пашырыўся дыяпазон графікі ў кніжным мастацтве Беларусі.

З XIX ст. графіка пачала выкарыстоўвацца ў газетна-часопісных выданнях. У першай трэці XX ст. хутка і плённа развіваліся выдавецкая і станковая графіка. У 1927 г. лепшыя ўзоры беларускай кніжнай графікі былі паказаны на міжнароднай выстаўцы ў Лейпцыгу. З 1930-х гг. мастацтва графікі знаходзілася ў заняпадзе.

У 1960-1970-я гг. майстры беларускай графікі зацікавіліся традыцыямі народнага мастацтва, пачалі ўдзяляць больш увагі гісторыка-культурнай спадчыне беларускага народа. У 1980-1990-я г. найбольшых поспехаў беларуская графіка дасягнула ў афармленні кніг для дзяцей і юнацтва.

У XXI стагоддзі беларускую графіку паспяхова прадстаўляюць такія маладыя мастакі, як Юрый Якавенка, Павел Татарнікаў, Раман Сустаў, Андрэй Ярашэвіч, Тамара Шэлест і іншыя творцы.

                                     

2. Жывапіс

На Беларусі жывапіс як самастойны від мастацтва пачаў фарміравацца ў XI-XII ст. Развіваўся пад значным уплывам візантыйскага выяўленчага мастацтва фрэскі Полацкай Спаса-Ефрасіннеўскай царквы і інш.

Манументальнага жывапісу перыяду феадалізму захавалася вельмі мала, але з архіўных і літаратурных крыніц вядома, што многія палацы і храмы гэтага перыяду былі ўпрыгожаны фрэскавымі роспісамі, напрыклад, княжацкія палацы ў Вільні, Троках, Полацку, Гродне, Віцебску; цэрквы ў Мураванцы, Сынкавічах, Супраслі, касцёл у Ішкалдзі, сцены, скляпенні і слупы якога былі ўпрыгожаны фігурамі розных святых асоб, арнаментам.

У той жа час захаваліся многія створаныя беларускімі майстрамі фрэскі ў збудаваннях, якія ў наш час апынуліся на тэрыторыі Польшчы. У першыя гады кіравання Ягайлы ў Польскае каралеўства былі запрошаны майстры з рускіх земляў. Так, напрыклад, з Вільні Ягайла прывёз 11 рускіх майстроў, а паводле падання яго прыдворным жывапісцам быў Якуб Венджык з Беларусі. Польскі гісторык Ян Длугаш пісаў, што кароль Уладзіслаў перад лацінскай мовай і мастацтвам аддаваў перавагу рускай. Візантыйская традыцыя XV-XVI ст. прадстаўлена цыкламі размалёвак у храмах на тэрыторыі сучаснай усходняй Польшчы: касцёла-калегіяты ў Вісліцы 1430-я г., капліцы Св. Тройцы ў Люблінскім замку 1418, касцёлаў у Сандаміры 1430-я г., Дабравешчанскай царквы Супрасля мастак Нектарый Сербін?, 1557. Гэтыя ансамблі адрозніваюцца ад рамана-гатычных помнікаў наяўнасцю поўнага комплексу фрэсак, якія пакрываюць, паводле візантыйскага канона, скляпенні і сцены храмаў.

Беларускі манументальны жывапіс XIV-XVI стст. зяўляецца натуральным працягам традыцый жывапісу Кіеўскай Русі і захоўвае рысы візантыйскага мастацтва: манументальнасць, вытанчаны каларыт, гарманічныя прапорцыі і дакладны малюнак. Але разам з гэтым напрамкам шырокае развіццё атрымлівае жывапіс, цесна звязаны з дэмакратычнымі мастацкімі ідэаламі, створаны пад непасрэдным уздзеяннем фальклорна-паэтычных уяўленняў аб прыгажосці.

Агульным для мастацтва гэтага перыяду зяўляецца ідэйна-вобразны пачатак, дзе галоўнае месца належыць духоўнамі свету чалавека, што аказвае ўплыў на эвалюцыю і самой мастацкай мовы, якая становіцца больш даходлівай. Узмацняецца экпрэсія, нарастае драматызм. Вобразы святых падзяляюцца рэалістычнымі, нярэдка масцовымі рысамі, высокімі маральна-этычнымі якасцямі.

У XVI-XVIII ст. меў месца росквіт партрэтнага жанру. На працягу XVIII-XIX ст. у беларускім жывапісе праявіліся рысы класіцызму, рэалізму, рамантызму. Патрыятычныя ідэі, сацыяльныя матывы адлюстраваліся ў блізкай да рэалізму творчасці К. Альхімовіча карціны "На этапе", "Пахаванне Гедзіміна", Н. Сілівановіча "Салдат з хлопчыкам", Я. Сухадольскага "Бітва пры Грунвальдзе" і інш. У пачатку XX ст. творчасць М. Шагала і К. Малевіча паклала пачатак мастацтву авангарда ў Віцебску. Традыцыі нацыянальнай гісторыі і культуры знайшлі адлюстраванне ў творчасці Я. Драздовіча, М. Філіповіча, П. Сергіевіча, М. Сеўрука і інш. На працягу 1950 - 80-х гадоў галоўную тэматычную лінію беларускага жывапісу складала асэнсаванне сутнасці і наступстваў былой вайны. З 1960-х гадоў у жывапісе пераважалі абагульненасць форм, сімвалічнасць і манументальнасць вобразаў, т.зв. "суровы стыль". Важнае месца ў жывапісе займала тэма духоўнай і гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі У 1970 - 1990-я гады ў жывапісе актывізаваліся творчыя пошукі, эксперыменты мастакоў, пашырыўся абстрактна-асацыятыўны метад, узмацнілася мастацкая экспрэсія, ускладнілася выяўленчая мова манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Сучасны беларускі жывапіс прадстаўлены такімі персаналіямі, як Ганна Сілівончык, Васіль Пяшкун, Альгерд Малішэўскі, Раіса Сіплевіч, Андрэй Савіч і інш.

                                     

2.1. Жывапіс Акварэль

Ёсць меркаванне, што на тэрыторыі Беларусі акварэль выкарыстоўвалася з XV ст. у мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу, у XVII-XVIII ст. - для расфарбоўкі гравюр. З 18 ст. набылі шырокую вядомасць акварэльныя выявы помнікаў беларускага дойлідства, выкананыя Ф. Смуглевічам, М. Львовым, М. Івановым. У XIX - пач. XX ст. у тэхніцы акварэлі малявалі жанравыя сцэны і пейзажы Л. Альпяровіч, С. Богуш-Сестранцэвіч, Г. Вейсенгоф, Я. Дамель, К. Кастравіцкі Карусь Каганец, М. Кулеша, Н. Орда, Ю. Пешка, Ф. Рушчыц. У 1920-1930-я гады акварэль актыўна выкарыстоўвалі А. Астаповіч. В. Волкаў, У. Кудрэвіч, М. Лебедзева, Л. Леятман, М. Малевіч, М. Сеўрук, М. Філіповіч, Н. Галоўчанка і інш. У гады Вялікай Айчыннай вайны сродкі акварэлі вельмі шырока выкарыстоўвалі мастакі, якія малявалі карыкатуры і плакаты. У 1950-1960-я значна пашырыліся выяўленчыя прыёмы, тэхніка акварэлі, а з гэтым уславіліся творы В. Цвіркі, У. Стальмашонка, Л. Марчанкі, А. Паслядовіча, В. Паўлаўца, Т. Вашчанкі, I. Пратасені і іншых.



                                     

3. Скульптура ў Беларусі

На тэрыторыі Беларусі найбольш раннія помнікі скульптуры, знойдзеныя пры раскопках на стаянцы Асавец і звязаныя з культам продкаў, адносяцца да каменнага веку. У пачатку X ст. былі створаны мініяцюрныя касцяныя фігуркі птушак і жывёл, а таксама шклоўскі ідал. У XII-XIII ст. былі зроблены знойдзеныя ў Полацку, Мінску, Тураве, Пінску каменныя і шыферныя абразкі з рэльефнымі выявамі святых.

У наступныя стагоддзі творы скульптуры вызначаліся манументальнай трактоўкай формы, выцягнутымі прапорцыямі фігур. Шмат майстроў-разбяроў - выхадцаў з Беларусі - у XVII ст. працавала ў Расійскай дзяржаве, дзе яны аздаблялі палацы і храмы высокамастацкай разьбой па дрэве. Захавалася нямала ўзораў культавай скульптуры стылю барока XVII-XVIII ст. у касцёлах і уніяцкіх храмах Беларусі. У XVII-XVIII ст. узнікла свецкая скульптура бюсты магнатаў, гістарычных дзеячаў. 3 канца XVIII ст. пачаў развівацца класіцызм рысы якога заўважаюцца ў творчасці К. Ельскага, пазней рэалізм В. Смакоўскі, Р. Слізень. Рысы мадэрнізму ўласцівы творам Я. Тышынскага, І. Багушэўскага, В. Бубноўскага і інш. У савецкі перыяд скульптары стваралі партрэты, помнікі дзеячам рэвалюцыйнага руху, гісторыі і культуры, партыйным кіраўнікам, партызанам і інш.

У манументальнай скульптуры вылучаюцца шматфігурныя гарэльефы для Манументу Перамогі ў Мінску, рэльефы на Кургане Славы, у комплексах Брэсцкая крэпасць-герой А. Бембель, А. Кібальнікаў, Хатынь С. Селіханаў. У Мінску створаны помнікі Я. Купалу, Я. Коласу З. Азгур, а ў Полацку - Ф. Скарыне А. Глебаў і інш.

                                     

4. Літаратура

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. - Мінск: Навука і тэхніка, 1987 - 1990.
  • Дробаў, Л.М. Беларускія мастакі XIX стагоддзя / Л.М. Дробаў. - Мінск: Беларусь, 1971. - 112 с.
  • Харэўскі, С.В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі / С.В. Харэўскі. - Вільня: ЕГУ, 2007. - 240 с.
                                     

5. Спасылкі

  • Шедевры народного творчества в музее белорусского народного искусства в "Раубичах" // tut.by
  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Выяўленчае мастацтва Беларусі
                                     
  • Музыка Беларусі - музычнае мастацтва якое адрозніваецца самабытнасцю і нацыянальным каларытам, ахоплівае музычныя кірункі ад народнай музычнай творчасці
  • 985 - 04 - 0499 - X Лазука, Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна - прыкладное мастацтва Дапаможнік для вучняў - Мн., 2001. - ISBN 985 - 01 - 0124 - 5
  • Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва даследаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытнейшых часоў да сучаснасці пам
  • грамадска - палітычнай думкі, прававой тэорыі і практыкі, выяўленчае мастацтва архітэктуры, музыкі. На Беларусі Адраджэнне адбывалася ў спецыфічных умовах узаемадзеяння
  • у тым ліку і ў Беларусі батык вядомы з кан. 19 - пач. 20 ст. Таццяна Козік Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна - прыкладное мастацтва Дапаможнік для
  • асвятлення. Чацвярык Укладальнік: Барыс Лазука. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна - прыкладное мастацтва Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001. ISBN
  • і фальклору НАН Беларусі па спецыяльнасці выяўленчае мастацтва 1970 У 1971 - 74 гг. малодшы навуковы супрацоўнік ІМЭФ НАН Беларусі у 1974 - 77 гг. у
  • мастакоў і творцаў міжваеннага перыяду. Тэматыка публікацый: выяўленчае мастацтва Заходняй Беларусі У 1999 годзе стаў стыпендыятам праграма Касы Мяноўскага
  • Катакомбы Калумбарый Маўзалей Кенатаф Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна - прыкладное мастацтва Дапаможнік для вучняў. Укладальнік: Барыс Лазука. Менск:
  • Т. 5: Гальцы - Дагон. С. 452. Грубка Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна - прыкладное мастацтва Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001.

Users also searched:

...
...
...