Топ-100
Back

ⓘ Вінаградзіна. Вінагарадзіна, таксама Вінаград - ягада вінаграду, якая ў спелым выглядзе мае салодкі смак. Зяўляецца каштоўным харчовым прадуктам і сыравінай для ..




Вінаградзіна
                                     

ⓘ Вінаградзіна

Вінагарадзіна, таксама Вінаград - ягада вінаграду, якая ў спелым выглядзе мае салодкі смак. Зяўляецца каштоўным харчовым прадуктам і сыравінай для вінаробства, а таксама можа быць выкарыстана для вырабу варэння, сокаў, жэле, воцату, разынак, патакі і вінаграднага алею з вінаградных костачак. Вінаград выкарыстоўваецца ў некаторых відах кандытарскіх вырабаў. Плады вінаграду, а таксама прадукты яго перапрацоўкі валодаюць каштоўнымі лекавымі, смакавымі і харчовымі якасцямі. Вінаград, як правіла, мае эліпсоідную форму, якая нагадвае выцягнуты сфероід.

                                     

1. Гісторыя

Вырошчванне фіялетавага вінаграда паўстала ў Цэнтральнай Азіі. Тэхналогія вырабу віна паўстала крыху пазней, калі было заўважана, што дрожджы, што асядаюць на плады вінаграду, прыводзяць да браджэння, і ў выніку атрымоўваецца алкагольны напой. Першыя сляды вырабу чырвонага віна выяўляюцца ў старажытнай Персіі ў Арменіі. Старажытныя егіпецкія іерогліфы зафіксавалі факт вырошчвання фіялетавага вінаграда ў Егіпце. Пасля вінаград меў распаўсюджанне ў Старажытнай Грэцыі, у Фінікіі і Рыме, жыхары якога вырошчвалі вінаград для выкарыстаньня ў ежу і дзеля вырабу з яго віна. Пазней, вінаград распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе, Паўночнай Афрыцы, і нарэшце патрапіў у Паўночную Амерыку.