Топ-100
Back

ⓘ Усход, касмічныя караблі. Усход - серыя савецкіх касмічных караблёў, прызначаных для палётаў па калязямной арбіце. Ствараліся пад кіраўніцтвам канструктара Сярг ..




Усход (касмічныя караблі)
                                     

ⓘ Усход (касмічныя караблі)

Усход - серыя савецкіх касмічных караблёў, прызначаных для палётаў па калязямной арбіце. Ствараліся пад кіраўніцтвам канструктара Сяргея Паўлавіча Каралёва з 1958 па 1963 год.

Першы пілатуемы "Усход", запуск якога адбыўся 12 красавіка 1961 года Усход-1, стаў адначасова і першым у свеце касмічным апаратам, які падняў чалавека ў касмічную прастору. Сёння гэты дзень 12 красавіка адзначаецца ў Беларусі, Расіі і ў іншых краінах свету як Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі.

Калі першы "Усход", пілатуемы Юрыем Гагарыным, здзейсніў толькі адзін віток вакол Зямлі, абляцеўшы планету за 108 хвілін, то палёт карабля "Усход-5" з касманаўтам Валерыем Быкоўскім працягваўся ўжо каля 5 сутак. За гэты час карабель і касманаўт 81 раз абагнулі Зямлю.

                                     

1. Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усход касмічныя караблі

Шаблон:Пілатуемыя касмічныя палёты Шаблон:Савецкая і расійская ракетна-касмічная тэхніка