Топ-100
Back

ⓘ Аляксандр Міхайлавіч Прохараў. Алякса́ндр Міха́йлавіч Про́хараў - выдатны савецкі і расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Лаўрэат Нобеле ..




                                               

Прохараў

Міхаіл Дзмітрыевіч Прохараў нар. 1965 - расійскі бізнесмен, палітык. Анатоль Васільевіч Прохараў нар. 1949 - беларускі паэт. Георгій Міхайлавіч Прохараў 1934 - 1997 - вучоны ў галіне хіміі нафты і торфу, доктар хімічных навук. Якаў Васілевіч Прохараў 1870 - 1942 - кампазітар, музычны этнограф. Аляксандр Уладзіміравіч Прохараў 1946 - 2005 - савецкі футбаліст. Мікалай Іванавіч Прохараў - беларускі савецкі гаспадарчы, партыйны і дзяржаўны дзеяч Аляксей Мікалаевіч Прохараў - двойчы Герой Савецкага Саюза. Аляксандр Віктаравіч Прохараў нар. 1975 - беларускі скульптар, дызайнер. Аляксандр Міхайла ...

Аляксандр Міхайлавіч Прохараў
                                     

ⓘ Аляксандр Міхайлавіч Прохараў

Алякса́ндр Міха́йлавіч Про́хараў - выдатны савецкі і расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, адзін з вынаходнікаў лазерных тэхналогій. Акадэмік РАН. Замежны член НАН Беларусі, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і АН іншых краін. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы.

                                     

1. Біяграфія

Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт 1939. У 1939 - 1941 і 1944 - 1982 у Фізічным інстытуце АН СССР з 1968 намеснік дырэктара. Адначасова з 1954 прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, з 1973 загадчык кафедры Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута, у 1973 - 1992 акадэмік-сакратар Аддзялення агульнай фізікі і астраноміі РАН, у 1982 - 1998 дырэктар Інстытута агульнай фізікі РАН з 1998 ганаровы дырэктар. З 1969 старшыня Навукова-рэдакцыйнага савета выдавецтва "Савецкая энцыклапедыя" цяпер "Вялікая Расійская энцыклапедыя"; у 1969 - 1978 галоўны рэдактар 3-га выдання Вялікай Савецкай Энцыклапедыі.

                                     

2. Навуковы ўклад

Навуковыя працы па тэорыі нелінейных ваганняў, фізіцы сінхратроннага выпрамянення, радыёспектраскапіі, квантавай электроніцы, фізіцы цвёрдага цела і магнітных з’яў, радыёфізіцы, нелінейнай і валаконнай оптыцы, лазернай фізіцы і тэхніцы, дастасаваннях лазераў у прамысловасці, медыцыне, сувязі і інш.

Разам з М. Г. Басавым стварыў першы квантавы генератар - мазер 1954, прапанаваў метад стварэння асяроддзяў з адмоўным паглынаннем 1955, які выкарыстаны ў першым лазеры. Прапанаваў адкрыты рэзанатар для субміліметровых хваль 1958.

                                     

3. Узнагароды

  • Ленінская прэмія 1959.
  • Дзяржаўная прэмія СССР 1980.
  • Нобелеўская прэмія 1964 разам з М. Г. Басавым, Ч. Таўнсам.
  • Залаты медаль імя Ламаносава АН СССР 1988.
                                     

4. Публікацыі

  • Научные основы прогрессивной технологии. М., 1982 у сааўт.
  • Квантавая электроника. М., 1996.
  • Методы изготовления астрономической оптики М., 1980 разам з Э. А.Вітрычэнкам, Я. В. Трушыным.
                                     

5. Літаратура

  • А. М. Прохоров. М., 1989.
  • Прохараў Аляксандр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2001. - Т. 13: Праміле - Рэлаксін. С. 43.