Топ-100
Back

ⓘ Беняконі. Беняко́ні - аграгарадок у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Беняконскага сельсавета. Насельніцтва 1319 чал. Знаходзіцца за ..




Беняконі
                                     

ⓘ Беняконі

Беняко́ні - аграгарадок у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Беняконскага сельсавета. Насельніцтва 1319 чал. Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад Воранава, на шашы Ліда - Вільня; чыгуначная станцыя на лініі Ліда - Вільня.

                                     

1. Гісторыя

Паселішча вядомае з ХІ-ХІІІ ст., уваходзіла ў склад Нальшанскай зямлі.

Першы пісьмовы ўспамін пра Беняконі Бенекойны датуецца 1529, калі паселішча знаходзілася ва ўладанні сясцёр Ядвігі і Алены Томкавен, якія атрымалі яго па смерці бацькі Томка. У 1542 маёнтак Беняконі перайшоў у валодванне баяраў Віленскага павета Ятаўтавічаў, у 1553 - Ямантовічаў. Пад 1556 Беняконі згадваюцца як сяло гаспадарскага двара "Рудомино", уладанне вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565 - 1566 паселішча ўвайшло ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. У гэты час тут існавала карчма.

У 1-й пал. XVII ст. Беняконі знаходзіліся ва ўладанні Яна Чаплінскага, які ў 1634 заснаваў тут драўляны касцёл Св. Яна Хрысціцеля.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 Беняконі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У 1880-я тут працаваў млын, існавала пачатковая школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 назву Беняконі мелі: сяло ў межах Лідскага павета 26 двароў, дзе існаваў касцёл, валасная ўправа, народнае вучылішча, 2 хлебазапасныя магазіны; сяло ў Ашмянскім павеце, дзе была багадзельня, 2 крамы, піцейны дом; рымска-каталіцкая плябанія і маёнтак.

На 1905 назву Беняконі мелі: сяло Дзевянішкаўскай воласці, чыгуначная станцыя і сяло Беняконскай воласці. У 1910 непадалёк ад Беняконяў утварылася доследная сельскагаспадарчая станцыя дзейнічала да 1959. У Першую сусветную вайну мястэчка займалі нямецкія войскі.

У 1920 Беняконі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 - у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час назву Беняконі мелі мястэчка, фальварак Беняконі Старыя і лясная асада. У 1933 у мястэчку дзейнічала паштовае аддзяленне, кожную сераду праводзіліся таргі.

У 1939 Беняконі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Воранаўскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 502 двары, на 1991 - 545, на 2004 - 515.

  • Мястэчка на старых здымках
                                     

2. Доследная сельскагаспадарчая станцыя

У 1910 г. Віленскае таварыства сельскагаспадарчых даследаванняў, якое адкрыла эксперыментальную станцыю ў Беняконях. Па рэкамендацыі Эдуарда і Рамана Рымшаў у верасні 1910 г. батанік Вацлаў Ластоўскі абследаваў поле паблізу мястэчка і ў выніку выбраў тэрыторыю, ахвяраваную графам Путкамерам 15 га палеткаў. 15 кастрычніка 1910 г. на сходзе Таварыства сельскагаспадарчых даследаванняў было прынятае канчатковае рашэнне аб стварэнні станцыі. Путкамер перадаў на двухгадовае карыстанне станцыі 10-гектарную сядзібу былой сельскагаспадарчай суполкі з грамадскімі будынкамі, што дало магчымасць размясціць рабочых і інвентар, закласці першыя доследы. Механічны аналіз глебаў выканаў прафесар Славамір Міклашэўскі. Вясной 1911 г. па ініцыятыве і паводле планаў інжынера А. Панікоўскага пазней прэмер Польшчы доследнае поле было дрэнажавана. У траўні на галоўным полі закладзены першыя доследы з рознымі гатункамі бульбы. Летам усталяваны метэаралагічныя прыборы дажджамер функцыянаваў са студзеня 1911 г. Восенню былі закладзены доследы з жытам, набыты патрэбныя прылады працы.

Газета "Наша Ніва" пісала ў 1911 г.:

Станцыя была пабудавана за 1 год дзякуючы намаганням сяброў Віленскага таварыства сельскагаспадарчых даследаванняў. Будаўніцтва галоўнага будынка пачалося ў 1912 г. і было закончана ў 1914 г. у час 1-й сусветнай вайны.

Доследнае поле арганізавана паводле плану В. Ластоўскага, план быў ухвалены Сельскагаспадарчым дэпартаментам Pacіі. Методыка і тэхніка доследаў, прынятая ў Беняконях, адрознівалася ў пэўных падрабязнасцях, прынятых у іншых станцыях. Для асобных доследаў існавалі малыя дзялянкі. Праводзіліся доследы па ўздзеянні ўгнаенняў на розныя гатункі раслін, а таксама даследаваліся севазвароты. Станцыя займалася акліматызацыяй раслін. У 1911 г. В. Ластоўскі пачаў селекцыю жыта, якое потым было названа Беняконскім, а пазней - ячменю і аўсу.

Хімічная лабараторыя была яшчэ ў стадыі камплектавання, аднак ужо ў 1914 г. умовы дазвалялі выконваць хімічны аналіз на ўласныя патрэбы станцыі. З дапамогай апарата Шэна праводзіўся аналіз механічнага складу тыпаў глебаў Віленшчыны. Праводзіліся доследы па распазнаванні хвароб раслін і шкодных насякомых. У Беняконях упершыню на Віленшчыне пачалі пратручваць пасяўное жыта супраць шкоднікаў.

Метэаралагічная станцыя, акрамя абавязковых прылад, мела геліёграф для вымярэння сонечнай радыяцыі, у 14 пунктах Віленшчыны арганізавана вымярэнне колькасці ападкаў з дапамогай дажджамера Гельмана. Штомесячныя справаздачы высылаліся ў абсерваторыю ў Санкт-Пецярбург і Цэнтральнае метэаралагічнае бюро ў Варшаве. Выконваліся таксама феналагічныя назіранні. Персанал Беняконскай доследнай станцыі складаўся з дырэктарата В. Ластоўскага, старшага асістэнта Стэфана Змігродскага, трох практыкантаў, двух тэхнічных даглядчыкаў і пяці сезонных супрацоўнікаў для доследаў па зборы ўраджаю.

У 1915 г. Ластоўскі стаў бежанцам і пасяліўся ў Менску.

На пачатку 1920-х гг. Віленская сельскагаспадарчая доследная станцыя ў Беняконях аднавіла сваю працу. Падчас вайны станцыя страціла жывы інвентар, пабудовы і абсталяванне, а таксама частку селекцыйнага матэрыялу. Часткова захавалася толькі бібліятэка. Віленская газета "Слова" пісала ў 1925 г.:

25 верасня 1929 г. прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі наведаў Ліду, пасля чаго выехаў ў Беняконі. У Беняконях прэзідэнт прыняў удзел ва ўрачыстым асвячэнні і адкрыцці новай школы і дазволіў, каб гэтая школа насіла назву "Школа імя прэзідэнта Масціцкага". Тут жа прэзідэнт наведаў даследчую агранамічную станцыю і ўдзельнічаў у паседжанні ваяводскай сельскагаспадарчай камісіі. Увечары Масціцкі накіраваўся ў Вільню.

В. Ластоўскі кіраваў станцыяй на працягу 35 гадоў. Сярод іншых прац, вывеў адаптаванае да прыродных умоў Віленшчыны беняконскае жыта, тыбецкі авёс, авёс Лонгінус, бульбу Альмарыя і раннія гатункі лубіну. У 1945 г. ён пакінуў Беняконі і пераехаў у Познань.

                                     

3. Насельніцтва

  • XXI стагоддзе: 2004 - 1319 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 - 203 чал.; 1921 - 162 чал.; 1970 - 1726 чал. 1991 - 1512 чал.
  • XIX стагоддзе: 1880 - 63 чал.; 1897 - 149 чал.
                                     

4. Славутасці

  • Гістарычная забудова кан. XIX - пач. XX стст.; фрагменты
  • На могілках у Беняконях спачыла Марыя Верашчака - каханая Адама Міцкевіча, сяброўка Яна Чачота і іншых філаматаў.
  • Касцёл Святога Яна Хрысціцеля 1900 - 1906
  • Чыгуначная станцыя 1930-я
  • Фальварак XIX ст.
                                     

5. Літаратура

  • Bieniakonie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa - Dereneczna. - Warszawa, 1880. S. 218.
  • Żmigrodzki, J. Nowogródek i okolice / Józef Żmigrodzki. - Nowogródek: Polskie Towarzystwo Krajoznawcze, Oddział, 1927. - 102, к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. - С. 14 - 15.
                                     
  • паўночны ўсход ад Воранава, 4 км ад чыгуначнай станцыі Беняконі каля р. Жыжма, на аўтадарозе Беняконі - Паляцкішкі. 302 жыхары 2014 Назва Больцінікі ўтворана
  • ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр - аграгарадок Беняконі Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Воранаўскага раёна Баранавіцкай
  • тэрыторыі Беларусі на левым беразе Шальчы размешчаны вескі Варнакелі і Беняконі Затым рака ізноў цячэ па тэрыторыі Літвы, дзе ўпадае ў Мяркіс. Найбольшы
  • пасёлка Воранава, за 250 км ад Гродна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Беняконі 2000 год - 437 жыхароў, 169 двароў. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі
  • за 21 км на паўночны ўсход ад Воранава, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Беняконі Упершыню згадваюцца ў другой пал. XVII ст. як маёнтак Калвелішкі, уладанне
  • літ.: Vladislovas Dmachauskas 1838 ці 1841, Вільня - 13 студзеня 1913, Беняконі цяпер Воранаўскі раён, Беларусь - мастак, чыя творчая дзейнасць звязана
  • Віленшчына лічылася тэрыторыяй Літвы. Але адначасова аператыўная група Беняконі пад камандаваннем генерала Люцыяна Жалігоўскага заявіла 8 кастрычніка
  • Астрына Беліцкая воласць цэнтр - Беліца Беняконская воласць цэнтр - Беняконі Васілішская воласць цэнтр - Васілішкі Вялікамажэйкаўская воласць цэнтр
  • Мінск - Вільнюс, магістраль Слонім - Ліда - Мяжа Літоўскай Рэспублікі Беняконі M11 Е85 2 аўтадарогі рэспубліканскага падпарадкавання Іўе - Тракелі
  • савецкай лініі 1940 года. 12 чэрвеня 1997 года ў раёне памежнага пераходу Беняконі ўстанавілі першы памежны знак. Устаноўку апошняга 1957 - га памежнага
  • афіцыйнымі нацыянальнымі і міжнароднымі правіламі транслітарацыі. Азёры Беняконі Жыровіцы Ліпнішкі Малая Бераставіца Ражанка Сельскія населеныя пункты Беларусі
  • Рымшаў у верасні 1910 г. Вацлаў Ластоўскі абследаваў поле паблізу мястэчка Беняконі і ў выніку выбраў тэрыторыю, ахвяраваную графам Путкамерам 15 га палеткаў

Users also searched:

...
...
...