Топ-100
Back

ⓘ Дранікі. Дра́нікі - беларуская назва інтэрнацыянальнай стравы, невялікіх аладак з дзёртай бульбы, з начынкай або без яе. Цеста для дранікаў, прынамсі ў Беларусі ..




Дранікі
                                     

ⓘ Дранікі

Дра́нікі - беларуская назва інтэрнацыянальнай стравы, невялікіх аладак з дзёртай бульбы, з начынкай або без яе.

Цеста для дранікаў, прынамсі ў Беларусі, складаецца з дзёртай сырой бульбы, мукі і яек, таксама могуць дадавацца цыбуля, морква, смятана, сыракваша. У якасці начынкі можа ўжывацца мяса, грыбы, вараныя яйкі. Дранікі смажацца на алеі ці тлушчы, пасля чаго альбо адразу спажываюцца, альбо запякаюцца ў гаршчку з салам, смятанай, цыбуляй, грыбамі.

Дранікі лічацца адной з самых вядомых беларускіх нацыянальных страваў, але ў беларускай традыцыйнай кухні яны зявіліся толькі ў 2-ой пал. XIX стагоддзя з нямецкай кухні пры пасярэдніцтве яўрэйскай, дзе яны вядомыя як латкес. Першы вядомы ў Беларусі рэцэпт дранікаў пад назвай blinki kartoflane падаецца ў кнізе Яна Шытлера "Кухар добра навучаны" 1830. Страва добра вядомая ў нямецкай, чэшскай, украінскай, літоўскай і інш. кухнях.