Топ-100
Back

ⓘ Віртуальная машына - таксама спецыфікацыя нейкага вылічальнага асяроддзя напрыклад: віртуальная машына мовы праграмавання Сі. ці якая віртуалізуе нейкую платфор ..




Віртуальная машына
                                     

ⓘ Віртуальная машына

Віртуальная машына -

  • таксама спецыфікацыя нейкага вылічальнага асяроддзя напрыклад: "віртуальная машына мовы праграмавання Сі".
  • ці якая віртуалізуе нейкую платформу і стварае на ёй асяроддзі, якія ізалююць адзін ад аднаго праграмы і нават аперацыйныя сістэмы гл.: пясочніца;
  • праграмная і/ці апаратная сістэма, якая эмулюе апаратнае забеспячэнне нейкай платформы target - мэтавая, ці гасцявая платформа і выконвае праграмы для target-платформы на host-платформе host - хост-платформа, платформа-гаспадар

Віртуальная машына выконвае нейкі машынна-незалежны код ці машынны код рэальнага працэсара. Апроч працэсара, ВМ можа эмуляваць работу як асобных кампанентаў апаратнага забеспячэння, так і рэальнага кампютара цалкам. У апошнім выпадку ў ВМ, як і на рэальны кампютар, можна ўсталяваць аперацыйныя сістэмы напрыклад, Windows можна запускаць у віртуальнай машыне пад Linux ці наадварот. На адным кампютары можа функцыянаваць некалькі віртуальных машын гэта можа выкарыстоўвацца для імітацыі некалькіх сервераў на адным рэальным серверы з мэтай аптымізацыі ўжывання рэсурсаў сервера.

                                     

1. Тэорыя

Канцэпцыя віртуальнай машыны як сукупнасці рэсурсаў, якія эмулююць паводзіны рэальнай машыны, зявілася ў Кембрыджы ў канцы 1960-х гадоў як пашырэнне канцэпцыі віртуальнай памяці манчэстэрскай вылічальнай машыны Atlas англ. У цэлым вылічальны працэс вызначаецца ў межах гэтай канцэпцыі зместам той рабочай прасторы памяці, да якой ён мае доступ. Пры ўмове, што пэўная сітуацыя ў гэтай рабочай прасторы адпавядае чаканай, працэс не мае аніякіх сродкаў для вызначэння таго, ці зяўляецца прадстаўлены рэсурс сапраўды фізічным рэсурсам гэтага тыпу, альбо ж ён імітаваны дзеяннямі іншых рэсурсаў, якія прыводзяць да аналагічных зменаў змесціва рабочай прасторы працэсу.

Напрыклад, працэс не можа вызначыць, ці манапольна ён ужывае працэсар альбо ж у рэжыме мультыпраграмавання разам з іншымі працэсамі. У віртуальнай машыне аніводны працэс не можа манапольна ўжываць адвольны рэсурс, і ўсе сістэмныя рэсурсы лічацца рэсурсамі патэнцыйна сумеснага выкарыстання. Акрамя таго, ужыванне віртуальных машын забяспечвае развязку паміж некалькімі карыстальнікамі, якія працуюць у адной вылічальнай сістэме, забяспечваючы пэўны ўзровень абароны даных.

Ідэя віртуальнай машыны палягае ў падмурку цэлага шэрагу аперацыйных сістэм, у прыватнасці, IBM VM/CMS і яе савецкага клону СВМ і DEC VAX/VMS.

                                     

2. Ужыванне

Віртуальныя машыны могуць выкарыстоўвацца для наступных мэт:

  • даследаванне прадукцыйнасці ПЗ ці новай кампютарнай архітэктуры;
  • Абарона інфармацыі і абмежаванне магчымасцяў праграм гл.: пясочніца;
  • Эмуляцыя разнастайных архітэктур напрыклад, эмулятар гульнявой прыстаўкі;
  • тэставанне і адладка сістэмнага праграмнага забеспячэння;
  • для выкарыстання рэсурсаў мэйнфрэймаў і іншых моцных кампютараў гл., напрыклад: IBM eServer;
  • шкодаснага коду для кіравання інфікаванай сістэмай: вірус PMBS, выяўлены ў 1993 годзе, а таксама руткіт SubVirt, створаны ў 2006 годзе ў Microsoft Research, стваралі віртуальную сістэму, якой абмяжоўваўся карыстальнік і ўсе ахоўныя праграмы антывірусы і іншыя.
  • мадэляванне інфармацыйных сістэм з кліент-сервернай архітэктурай на адной ЭВМ эмуляцыя кампютарнай сеткі з дапамогай некалькіх віртуальных машын.
  • спрашчэнне кіравання кластарамі - віртуальныя машыны могуць наўпрост міграваць з адной фізічнай машыны на другую падчас работы.
                                     

3. Спасылкі

  • Записки виртуального админа - Новости, обзоры и заметки о виртуальных машинах и платформах виртуализации. - Блог о виртуализации. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 1 сентября 2009.
  • Виртуализация. Статьи о виртуализации VMware VI, ESX, Hyper-v, Citrix и Parallels. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 1 сентября 2009.
  • Александр Самойленко. Виртуальные машины дома и в бизнесе. iXBT.com 16 мая 2007. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 1 сентября 2009.
  • Виртуализация. VMware VI / vSphere, Xen, Microsoft Hyper-V. - Блог о виртуализации. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 1 сентября 2009.