Топ-100
Back

ⓘ Выдуманы сусвет, аўтарскі сусвет, аўтарскі свет, другасны свет - тэрмін, які ўжываецца крытыкамі і прыхільнікамі ў стаўленні да сусветаў фантастычных твораў, дз ..




Выдуманы сусвет
                                     

ⓘ Выдуманы сусвет

Выдуманы сусвет, аўтарскі сусвет, аўтарскі свет, другасны свет - тэрмін, які ўжываецца крытыкамі і прыхільнікамі ў стаўленні да сусветаў фантастычных твораў, дзеянне якіх адбываецца ў рэальнасцях, адрозных ад Зямлі па фізічных і/ці геаграфічных рэаліях. У шырэйшым сэнсе тэрмін ужываецца ў адносінах да ўмоў любога фантастычнага твора, нават калі яго дзеянне, паводле сюжэту, адбываецца на Зямлі. Аналагічны тэрміну "сэтынг" у ролевых гульнях.

                                     

1. Класіфікацыя

Далучэнне сусвета да катэгорыі выдуманых зяўляецца прадметам спрэчак. Паводле некаторых навукоўцаў, сусвет можа быць 1) рэальны, 2) выдуманы цалкам, 3) выдуман з элементамі рэальнасці. У супрацьвес гэтаму, Шмід, Долежэл і іншыя катэгарычна адмаўляюць у праве існавання змешанаму сусвету, паколькі любы рэальны элемент, які апынуўся ў выдуманай рэальнасці, робіцца ўласна выдуманым аналагам. Дапушчаючы існаванне змешаных сусветаў, да іх можна аднесці творы, заснаваныя на фактычных падзеях, але з выдуманымі аўтарскімі дадаткамі.

Вызначае выдуманасць сусвета або аўтар Серль, або сам тэкст Хамбургер. Апошніі абектыўны падыход атрымаў найменшую падтрымку спецыялістаў, які пагадзіліся ў тым, што абектыўных індыкатараў выдуманасці сусвета не існуе. Дзеля класіфікацыі сусвета прапанавана выкарыстоўваць знешнія праявы выдуманасці, таксама розныя з пункту гледжання розных спецыялістаў: указанні аўтара Серль; наўмысныя змаўчанні, разбурэнне арыентыроўкі, а таксама кантэкстуальныя прыкметы, як публікацыя ў межах пэўнай серыі ці ў пэўным выданні Марцінес, Шэфель; ”паратэксты” - загадоўкі, прысвячэнні, прадмовы Жаннет; выкарыстанні мінулай формы дзеяслова дзеля будучых падзей Хамбургер. Найбольш агульнымі прызнакамі выдуманасці зязляюцца безумоўныя апісанні чужой свядомасці, у рэальнасці недаступныя або выказаныя ў выглядзе меркаванняў, замкнёнасць сусвету твора, які не прыводзіць спасылкі на нейкія рэальныя падзеі, а выкарыстоўвае іх унутраныя выдуманыя аналагі.

У адпаведнасці з класіфікацыяй Раже Каюа, выдуманыя сусветы маюць наступнае дзяленні:

  • літаратура жахаў - сусвет, у якім незвычайнае зяўляецца парушэннем звычайнага парадку рэчаў;
  • навуковая фантастыка - немагчымае мае рацыянальнае тлумачэнне, якое ператварае яго ў магчымае.
  • казка - сусвет, у якім немагчымае існуе раўнапраўна з магчымым;

Станіслаў Лем пашырае гэту класіфікацыю, дадаючы яе паняццем дэтэрмінізм: на яго думку, казка мае поўнае перадвызначанасць, бо ў ёй дабро заўсёды перамагае зло, і гэтым яна адрозніваецца ад рэальнасці; міф, як від казкі, таксама мае перадвызначанасць, але іншага плана: учынкі герояў падпарадкаваны сіле вышэйшага року, а не іх уласным жаданням; фэнтэзі ўяўляе сабой сучасны від казкі, у якой дапушчаюцца адхіленні ад перадвызначанасці і ўплыў выпадковых фактараў, якія перашкаджаюць перамозе дабра. Адсюль многія творы, якія прынята адносіць да навукова-фантастычных, мэтазгодна аднесці менавіта да фэнтэзі ці нават казкі.

                                     

2. Законы

Роберт Макі настойвае, што асноўная ўласцівасць выдуманага сусвета - унутраная несупярэчлівасць: усталяваныя правілы гэтага сусвету не павінны мяняцца, а падзеі падпарадкоўваюцца адзіным прынцыпам прычынна-следчых сувязяў. Станістаў Лем адзначае, што выдуманы сусвет не можа мяняць сваю прыналежнасць да казкі, літаратуры жахаў ці навуковай фантастыкі. Аўтар абавязаны тлумачыць падзеі ў яго сусвеце аднолькавым чынам і не пакідаць іх без тлумачэнняў. Спробы пераходзіць ад аднаго класа выдуманых сусветаў да другога ператварае твор у пародыю, бо гэты пераход дзейнічае на фоне наяўных літаратурных прыёмаў і разглядаецца толькі ў кантэксце супрацьстаяння ім. І Макі, і Лем таксама вызначаюць, што адпраўная кропка дзеля стварэння выдуманага сусвету - рэальны свет, пры гэтым Макі раскрывае праблему стварэння другасных сусветаў - на базе ўжо існуючых у літаратуры, а не проста адштурхоўваючыся ад рэальнасці.

Тым не менш, выдуманым сусветам уласцівыя лагічныя парадоксы. Напрыклад, у сусвеце Дж. Р. Р. Толкіна ”Уладар Пярсцёнкаў” і іншыя творы існуе ”Праблема арлоў” - магчымасць даставіць Пярсцёнак на Арадруін з дапамогай арлоў у канцы кнігі яны выратоўваюць герояў з Мордара у той час як у самім сюжэце героі вымушаны былі здзесніць усё падарожжа пешкі.

                                     
  • у гульні прысутнічае батыскаф. Месцам дзеяння Grand Theft Auto V стаў выдуманы горад Лос - Сантас англ.: Los Santos прататып якога з яўляецца Лос - Анджэлес
  • ўсё жыццё, ужо стаўшы масцітым пісьменнікам, ён сказаў: Бог выдуманы - і дрэнна выдуманы - для таго, каб умацаваць уладу чалавека над людзьмі, і патрэбны
  • адносінах да музыкі было атрымаць, каб людзі адчувалі рэчы Ён дадаў, што выдуманы характар гульні апраўдаў яго і ў гульню гуляецца трохі хутка і свабодна

Users also searched:

...
...
...