Топ-100
Back

ⓘ Віктар Фёдаравіч Шматаў. 1993 год - узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. 1963 - 1966 - аспіратура Інстытута мастацтвазнауства, этнаграфіі і фальклора АН БСС ..




Віктар Фёдаравіч Шматаў
                                     

ⓘ Віктар Фёдаравіч Шматаў

  • 1993 год - узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
  • 1963 - 1966 - аспіратура Інстытута мастацтвазнауства, этнаграфіі і фальклора АН БССР, кандыдацкая дысертацыя "Беларуская сатырычная графіка 1945 - 65"
  • 1956 - 1962 гг. - Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
  • 1951 - 1956 гг. - Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава
  • 2002 год - карціна "Маці" перадана мастаком у дар Еўрапарламенту, дзе знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі.
  • 1991 год - доктарская дысертацыя "Искусство белорусской Старопечатной книги XVI - XVIII вв" Масква
  • 1994 год - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у аўтарскім калектыве за цыкл прац "Скарына і беларуская культура".
                                     

1. Публікацыі

Аўтар больш за 400 публікацый, у тым ліку манаграфій: "Беларуская сатырычная графіка 1945 - 65" кандыдацкая дысертацыя, 1969, "Міхась Філіповіч" 1971, "Алеся Паслядовіч" 1975, "Беларускі кніжны знак" 1975, у сааўтарстве з А. Тычынам, "Людвіг Асецкі" 1975, "Беларусская станковая графіка" руск., 1978, "Сучасная беларуская графіка" 1979, "Міхась Канстанцінавіч Сеўрук" 1980, "Francisk SKORINA",/ "Мастацтва кнігі Францыска Скарыны", "Беларуская кніжная гравюра XVI - XVIII стагоддзяў" 1984, руск., "Искусство белорусской Старопечатной книги XVI - XVIII вв.", "Палітра Чарнобыля" 1996, аўтаманаграфія, "Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI - XVIII стагоддзяў" 2000. Паслядоўна вывучаў беларускую сатырычную графіку у 60-х, сучасную беларускую графіку у 70-х. Пазней і да канца жыцця - мастацкае аздабленне кніг беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, іншых беларускіх старадрукаў, а таксама - беларускі іканапіс.

                                     

2. Жывапіс

Віктар Фёдаравіч Шматаў у якасці мастака каля дзесяцігоддзя займаўся карыкатурай, супрацоўнічаў з сатырычным часопісам "Вожык". Захапляўся экслібрысам. Прыкладна ў той жа перыяд займаўся плакатам. Але яго сэрца належала жывапісу. Ён быў прыхільнікам нацыянальнай ідэі ў творцасці. Лічыў, што мастак можа стаць асобай толькі, калі прысвячае сваё мастацтва Радзіме. Пэўны час ён мэтанакіравана шукаў форму, у якой "нацыянальная ідэя" можа быць адлюстравана ў жывапісу. Палотны: "Ткачыха", "Беларуская кераміка", "Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 года на Беларусі", "Максім Багдановіч", "Беларускія старадрукі", "Дуб", "Стагі" і іншыя.

Пасля Чарнобыльскай трагедыі цалкам прысвяціў свае творы яе наступствам. Лічыў, што тэму Чарнобыля трэба раскрываць выключна ў рамках рэалізму. Гэтая тэма не толькі закранала мастака, як грамадзяніна, але мела і асабісты сэнс - "малая Радзіма" В. Шматава - г. п. Камарын, куды мастак з юнацтва наведвазся штогод, практычна прымыкае да Чарнобыльскай зоны. Асноўныя палотны: "Пахаванне ў Чарнобыльскай зоне", "У ваколіцах Чарнобыля", "Развітанне", "Маці", "Горкія яблыкі", "Дарога", "Лёс", "Бусел прыляцеў" і іншыя.

                                     

3. Акадэмія навук

З 1991 года В. Шматаў узначальваў аддзел старабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі Навук Беларусі. Стварыў з аднадумцамі - супрацоўнікамі новы аддзел "Помнікі культуры і народнага мастацтва Чарнобыльскай зоны" у Музеі старабеларускай культуры пры ІМЭФ АНБ, якім ён кіраваў. В. Шматаў арганізаваў рэгулярныя экспедыцыі ў адселеныя вёскі Чарнобыльскай зоны з мэтай выратаваць унікальныя помнікі народнай культуры. У выніку грандыёзнай працы энтузіястаў быў захаваны цэлы пласт помнікаў "з-пад Чарнобыльскага попелу". Усе яны сталі экспанатамі Музея.

Віктар Шматаў "Спадчына, якую трэба ратаваць", "Гіcтарычны часопіс", № 4, 1997 З Чарнобыльскага дзённіка:

"…5 чэрвеня 1991 г. Брагін: "Ужо два дні як мы у зоне. …Даследавалі вёскі Ясень, Пучын, Жэрднае, Вазок i інш. Амаль кожная хата - сапраўдны музей. Ткацтва i вырабы з дрэва тут проста цудоўныя.… Працавань нялёгка: спёка, пыл, бурян, крапіва ды калючкі ля кінутых хат - вышэй галавы. Радыяцыя ў асобных вёсках перавышае нармальны фон у тысячы разоуў. Мы збіраем толькі найбольш мастацкія, арыгінальныя … Паступова выпрацавалася методыка працы… У Брагінскую гасцініцу вяртаемся позна ўвечары…. Так пачыналася наша Чарнобыльская Пампея. Пазней мы зрабілі яшчэ тры экспедыцыі ў Брагінскі i Хойніцкі раёны: у чэрвені 1992, у лістападзе 1996 i ў сакавіку 1997."

У выніку згаданных вышэй экспедыцый у творчасці мастака таксама нарадзілася серыя рэалістычных жывапісных палотнаў "Чарнобыльская трагедыя". Віктар Фёдаравіч падараваў дзесяткі сваіх карцін на сваю "малую Радзіму" - у Брагінскую карцінную галерэю.



                                     

4. Асноўныя артыкулы, манаграфіі

  • "Запіскі Беларускай дзяржаунай Акадэміі мастацтваў" / Альманах 2001/4 - Мінск, 2004 / С.207-212 / "Міхась Раманюк - асоба, вучоны, педагог, мастак".
  • "Алеся Паслядовіч" / Мінск, 1975 / МАНАГРАФIЯ
  • "Музей Сажытнабеларускай культуры" / НАН Беларусі IМеФ імя К.Крапівы / Дапаможнік для наведвальнікаў / Мінск, "Беларуская навука", 1998 В. Шматаў - навуковы рэдактар / С. 3-7 / Уводзіны, артыкулы: "Беларускія Старадрукі i кніжная гравюра XVI - XVIIIстст" ; "Помнікі этнаграфіі i народнага мастацтва Чарнобыльскай зоны"
  • БелСЭ/ Мінск, 1974 / Т.X / С.593 / "Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч" 1974 / Т.XI / С.422/ "Экслібрыс" Т.VIII / "Паслядовіч Алеся Ануфрыеўна" 1975 / Т.XII / "Беларуская графіка XIV - XVIII стст."
  • "Беларуская станковая графика" / Минск,1978 / МАНАГРАФИЯ
  • "Людвіг Асецкі" / Мінск, "Беларусь" 1975 / МАНАГРАФIЯ
  • "Biblija ruska" /Vyložena doctorom Francoskom Skorinoju /Prag 1517 - 1519 / Kommentere Aposto Wilna 1525 / Facsimile und Kommentar / Herausgegeben von Hans Rothe und Friedrich Schols / 2002 Ferdinand Schőningh / Paderborn - Műnchen - Wien - Zűrich / На немецкай мове / С.131-169 / "Die kűnstlerische gestaltung der Bibel"
  • "Музей Сажытнабеларускай культуры" / Мінск, "Беларусь", 2004 / С.5-6 / Уступ, атрыкул "Прадметы народнага побыту"
  • "Сямён Пятровіч Герус" /Уступны артыкул/ Саюз мастакоў БССР / Мінск, "Беларусь", 1979 / # "Міхась Канстанцінавіч Сеўрук" / Мінск, "Беларусь", 1980 / МАНАГРАФIЯ
  • "Tresors dart religious de Minsk" / Gaillac, 1995 / "Tresors dart religieux de Minsk muse des beaux-art de gaillac du 1er Jillet au 10 Septembre 1995"
  • "Фёдоровские чтения" 1982 / Москва, 1987 / С.49-60 / Типогроафско-художественные особенности виленских изданий Франциска Скорины"
  • "480 год беларускага кнігадрукавання" /Матэрыялы Трэціх Скарынаускіх чытанняў / Мінск, # "Беларуская навука", 1998 / С. 39-52 / "Францыск Скарына i Альбрэхт Дзюрэр"
  • "Славянские культуры и мировой культурный процесс" / Международная научная конференция / Минск, "Наука", 1982 / С.53-54 / "Традиции восточнославянских рукописей и западноевропейские источники в оформлении книг Ф.Скорины"
  • Барока ў беларускай культуры і мастацтве: зборнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі;. ― Мн., 2005 Уводзіны / С. 3-6 /
  • "Книговедение в Белоруссии" / Академия Наук Белорусской ССР/ Фундаментальная библиотека им. Я. Коласа / Мінск, 1977 / С.13-24 / Мастацтва заходнерускіх рукапісаў XI - XIII стст.
  • "Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI - XVIII стст" / НАН Беларусі IМеФ Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследванняў / Мінск, "Тэхналогія", 2000 / МАНАГРАФIЯ
  • "Карыкатуры Р. Грамыкі" / Каталог / Мінск, 1969 / Уступны артыкул
  • "Спадчына Скарыны" / Зборнік матэрыялаў першых скарынаўскіх чытанняў / Мінск, "Навука i тэхніка", 1989 / С. 167 - 204 / "Партрэт Францыска Скарыны"
  • "Міхась Філіпповіч" / Мінск, 1971 / МАНАГРАФIЯ
  • "Бюлетэнь ЮНЭСКА, 1990 / "Мастацтва кніг Ф.Скарыны"
  • "Франциск Скорина и Вильнюс" / Сборник материалов к 500-летию Ф. Скорины / Вильнюс, 1991 / "Францішак Скарына пра кніжную ілюстрацыю"
  • "Беларуская книжная гравюра XVI - XVIII стст" / Минск,1984 / МАНАГРАФИЯ /183с.
  • "Палітра Чарнобыля" / Мінск, 1996 / АУТАМАНАГРАФIЯ - Каталог
  • Часопіс "Полымя" / № 6, 1970 / "Мастак Міхась Савіцкі"
  • "Искусство белорусской Старопечатной книги XVI - XVIII вв" / Москва, 1990 / МОНОГРАФИЯ
  • Часопіс "Мастацтва Беларусі" / 1984, № 4, / "Жывапіс з чыстым сумленнем" / Т 1 - / Мінск, "Навука i тэхніка", 1987 / "Мініяцюра рукапісаў XI - XIII стст", "Мініяцюра XIV - XVI стст", "Гравюра XVI ст", "Беларуская графіка канца XVI - першай паловы XVII стст", "Беларуская графіка другой паловы XVII- пачатку XVIIIст", "Беларуская графіка XVIII ст", "Беларуская графіка першай паловы XIX ст с" у ааўтарстве з Л. Дробавым, "Беларуская графіка другой паловы XIX ст у ааўтарстве з Л. Дробавым, "Беларуская савецкая графіка 20-х гадоў", "Беларуская савецкая графіка 30-х гадоў", "Графіка перыяду ВАВ", # "Станковая графіка пасляваеннага перыяду", "Станковая графіка 60х-сярэдзіны 70х", "Станковая графіка др.паловы 70х-сярэдзіны 80х", "Мініяцюра рукапісаў XIV - XVI ст.ст." працяг
  • "Iканапіс Заходняга Палесся XVI - XIX стст." /НАН Беларусі, IМеФ імя К.Крапівы / Мінск, "Беларуская навука", 2002 / В.Шматаў - навуковы рэдактар / С.1-6 / Прадмова, артыкулы: # "Сакральны жывапіс Беларусі. Этапы вывучэння" ; "Iканапіс XIXст" ; у сааўтарстве з У. Р. Карэліным, М. П. Мельнікавым "Распаўсюджанне іканаграфічных сюжэтаў i мастацкія асаблівасці іканапісу Заходняга Палесся.
  • "Выстаўка твораў мастака М. Лісоўскага" / Каталог/ Мінск, 1971 / Уступны артыкул
  • "Беларуская сатырычная графіка 1945 - 1970" / Мінск, "Навука i тэхніка", 1971 / МАНАГРАФIЯ
  • "Беларускі кніжны знак" / Мінск, "Беларусь", 1975 / МАНАГРАФIЯ / У сааўтарстве з А. Тычынай,128с
  • "Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии" /АН БССР /Фундаментальная библиотека им. Я.Коласа сборник статей / Мінск, 1974 / С. 264 - 274 / "Гравюры Лявонція Тарасевіча"
  • "ФРАНЦЫСК СКАРЫНА i яго час" / Энцыклапедычны даведнік / МінскВыд-ва "Савецкая энцыклапедыя" імя П.Броўкі, 1988 / 252 - 253 / - больш за 60-т артыкулаў. Часткова ў сааўтарстве з В.Конананам,
  • "Фёдоровские чтения" 1981 / Москва, 1985 / С. 129 - 138 / "Орнаментальные ўкрашения Острожской библии"
  • "Выяўленчае мастацтва Беларусі" / Мінск, "Беларусь", 1981 / Складальнік - В. Шматаў / С.51 −67 / "Шляхамі пошукаў"
  • Сборнік "Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя даследванні" / Мінск, 1989 / С. 8-13 / "Звеставанне" з "Малой падарожнай кніжыцы" Ф. Скарыны
  • "Выстаўка твораў Волкава" / Каталог / Мінск, 1970 / Уступны артыкул
  • "Беларуская графіка 1917 - 1941" / Мінск, "Навука i тэхніка", 1975 /МАНАГРАФIЯ, 120с
  • "Francisk SKORINA" /Trad.du bielorus.par G.Gache /на англ.мове / Unesco, France, Paris, 1980 / Hmatov V, Golenchenko G, Cemerickii V. В. Шматаў у сааўтарстве з Галенчанка, Чамярыцкім /78 с.
  • "Искусство книги Франциска Скорины" / Москва, "Книга", 1990 / МОНОГРАФИЯ
  • "Сучасная беларуская графіка" / Мінск, "Навука i тэхніка", 1979 / МАНАГРАФIЯ
  • Беларуская ССР. Краткая энцыклапедыя./ Мінск, 1981 Артыкулы: "Iлюстрацыя" "Гравюра", "Гравюра на медзі", "Мініяцюра", "Афорт", "Ксілаграфія", "Аршанскае евангелле", "Жыровіцкае евангелле", "Эстамп"
  • "Выяуленчае мастацтва Беларусі" / Мінск, "Беларусь", 1977 / С. 102 - 110 / "З кагорты першых" А. Астаповіч
  • Кандыдацкая дысертацыя / 1969 / "Беларуская сатырычная графіка 1945 - 65"
  • "Кніжная культура Беларусі" да 500-годдзя Ф. Скарыны зборнік навуковых прац / Мінск, 1991 / С. 4-25 / "Iніцыял ’’Мекенема’’ у малой падарожнай кніжцы Ф. Скарыны"