Топ-100
Back

ⓘ Бульбяны салат - папулярная страва еўрапейскай кухні, пераважна чэшскай, нямецкай і аўстрыйскай. Уяўляе сабой салат з адваранай бульбы з даданнем іншых інгрэдые ..




Бульбяны салат
                                     

ⓘ Бульбяны салат

Бульбяны салат - папулярная страва еўрапейскай кухні, пераважна чэшскай, нямецкай і аўстрыйскай. Уяўляе сабой салат з адваранай бульбы з даданнем іншых інгрэдыентаў. У якасці запраўкі выкарыстоўваецца маянэз або вінегрэтная запраўка, часам ёгурт.

Існуе вялікая колькасць рэцэптаў бульбянога салата. Для бульбяных салатаў звычайна выкарыстоўваюцца неразварыўныя гатункі бульбы, каб пры змешванні кавалачкі бульбы не гублялі форму. Часам бульбу для бульбянога салата адварваюць загадзя, за суткі, каб яна набыла дадатковую цвёрдасць. У некаторых рэцэптах бульбу рэжуць гарачай непасрэдна пасля варэння, бо яна лепш убірае марынад.

Бульбяны салат - папулярны гарнір для многіх страў. Часта падаецца да сасісак або адбіўной, а таксама смажанай рыбы. Бульбяны салат зяўляецца класічным гарнірам да венскага шніцаля.

                                     

1. Спасылкі

  • Люка А. П. Европейская кухня. - М.: ОЛМА ПРЕСС Инвест, 2004. 174 с.: ил. - Сер. "Кулинария" ISBN 5-94848-167-0
  • Рэцэпты бульбяных салатаў руск.
  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бульбяны салат