Топ-100
Back

ⓘ Венская кухня мае некалькі крыніц паходжання. Італьянскі ўплыў пачаўся з 1600-х гадоў і праяўляецца ў назвах інгрэдыентаў і страў: рызібізі па-венецыянску: risi ..




Венская кухня
                                     

ⓘ Венская кухня

Венская кухня мае некалькі крыніц паходжання. Італьянскі ўплыў пачаўся з 1600-х гадоў і праяўляецца ў назвах інгрэдыентаў і страў: рызібізі па-венецыянску: risi e bisi, меланцані, мароні, біскотэ бісквіты. У 18 стагоддзі пачынаецца французскі кулінарны ўплыў разам з уплывам французскага этыкету, мовай дыпламатыі, у колах буржуазіі суп пачалі называць булёнам "Bouillon".

У канцы 18 стагоддзя пачалі выходзіць поварскія кнігі, у якіх упершыню зявілася паняцце "Венская кухня", але яно памылкова спалучалася з аўстрыйскай кухняй. Кніга "Паўднёванямецкая кухня", якая выйшла ў 1858 годзе ў Грацы, акрамя аўстрыйскай і венскай кухань, утрымоўвала рэцэпты венгерскіх, польскіх, італьянскіх, яўрэйскіх і багемскіх страў.

На кухню Вены ўплывала яе геаграфічнае становішча - блізкасць ад межаў Венгрыі і Багеміі. У меню венцаў замацаваліся разнавіднасці гуляшу: венскі, фіякравы, цыганскі. Штрудэль быў пераняты з турэцкай кухні праз венгерскую. З Багеміі прыйшлі пераважна мучныя стравы - калачы і наліснікі, а таксама клёцкі, якія выступаюць у якасці гарніру да смажанай свініны.

                                     

1. Тыповыя стравы венскай кухні

  • Цвібельростбратэн - ростбіф з цыбуляй
  • Венскія сасіскі
  • Розныя вострыя прысмакі з хрэну з яблыкамі, здрабнёнымі і размочанымі булкамі і г.д., напрыклад, яблычны хрэн
  • Бакхэндль курыца па-венску ў паніроўцы
  • Кайзершмарн
  • Тафэльшпіц з яблычным хрэнам
  • Смажаная бульба
  • Крэпы - тонкія блінчыкі
  • Слівавае павідла
  • Супы на ялавічным булёне з даданнем розных інгрэдыентаў: фрытатэн нарэзаныя тонкімі палоскамі бліны - фрытатэнзупэ або фледлезупэ, бакэрбзэ невялікія кавалачкі цеста, засмажаныя ў фрыцюры - бакэрбзэнзупэ, кнёдляў з печані, манных клёцак і г.д.
  • Гуляш
  • Ванілеростбратэн - нягледзячы на назву ростбіф з часнаком, а не ваніллю
  • Разнавіднасці ростбіфа
  • Яблычны штрудэль
  • Бойшэль рагу з цялячых лёгкіх і часам іншых вантробаў
  • Венскі шніцаль з бульбяным салатам
  • Торт Захер
                                     

2. Літаратура

  • Eduard Mayer u.a.: Wiener Süßspeisen. 11. Auflage. Trauner, 2002, ISBN 3-85320-359-0.
  • Franz Maier-Bruck: Das große Sacher-Kochbuch. Die österreichische Küche. Wien, München, Gütersloh u.a. 1975 ISBN 3-929626-27-6.
  • Albert Kofranek: Die gute Wiener Küche.
  • Andreas Wojta: Meine Wiener Küche, D + R Verlagsgesellschaft, Wien 2007, ISBN 3902469110
  • Adolf und Olga Hess, Peter Kirischitz: Wiener Küche. ISBN 3-902397-26-8.
  • Herwig Gasser / Petra Schmidt: Neue Wiener Mehlspeisen 3.Auflage, Agens Ketterl, 2006 ISBN 3-85134-014-0
  • Ewald Plachutta / Mario Plachutta: Plachutta-Meine Wiener Küche, Brandstätter, Wien 2008, ISBN 3850332136