Топ-100
Back

ⓘ Біфштэкс па-татарску. У Еўропу звесткі пра татарскі біфштэкс прывёз французскі афіцэр Гiём ле Васер дэ Баплан, які ў сярэдзіне XVII ст. доўгі час служыў наёмнік ..




Біфштэкс па-татарску
                                     

ⓘ Біфштэкс па-татарску

У Еўропу звесткі пра татарскі біфштэкс прывёз французскі афіцэр Гiём ле Васер дэ Баплан, які ў сярэдзіне XVII ст. доўгі час служыў наёмнікам на Украіне. Паводле яго назіранняў, татары, якія служылі ў войску Рэчы Паспалітай, выразалі дужыя кавалкі конскай паляндвіцы таўшчынёй на 1-2 пальцы, і, моцна пасаліўшы з аднаго боку, каб выклікаць інтэнсіўнае выдзяленне крыві, укладвалі іх пад сёдлы на спіны сваіх коней; пасля 2 гадзін язды ў тэмпе маршавага пераходу мяса здымалася, выдалялася крывавая пена з аднаго боку, і ўсе аперацыі паўтараліся з другім бокам паляндвіцы, пасля чаго татарскі біфштэкс лічыўся гатовым да спажывання. Беларускія татары, якія пераважна адмовіліся ад спажывання каніны, гэтую страву страцілі досыць даўно. У наш час татарскі біфштэкс, які стаў інтэрнацыянальнай стравай, гатуецца з рубленага мяса неабавязкова з каніны.

                                     

1. Прыгатаванне

Дужы кавалак конскай ялавічынай паляндвіцы, аліва, марынаваныя шампіньёны, карнішоны, цыбуля, яечны жаўток, муштарда гарчыца, соль, перац.

Мяса найлепш нарэзаць нажом на дробныя кавалкі, у крайнім выпадку прапусціць праз грубую мясарубку. Рукамі вымешаць мяса з прыправамі апроч муштарды ў аднародную масу. Муштарда дадаецца ў самым канцы яе заўчаснае змяшэнне з алеем можа выклікаць зліпанне масы ў камкі. Фармуюцца асобныя порцыі, пасыпаюцца пасечанымі шампіньёнамі, карнішонамі, цыбуляй.