Топ-100
Back

ⓘ Мікалай Сцяпанавіч Пятроў. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1959 годзе. У 1962 - 1975 гадах працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, у 1975 - 1 ..




                                     

ⓘ Мікалай Сцяпанавіч Пятроў

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1959 годзе. У 1962 - 1975 гадах працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, у 1975 - 1987 гадах - у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. З 1987 года намеснік дырэктара Міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі пры Беларускім політэхнічным інстытуце Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых накірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, потым - загадчык аддзела.

                                     

1. Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за ста навуковых артыкулаў, сямі аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы Навуковыя працы па оптыцы і лазернай фізіцы манаімпульсныя лазеры і лазеры хваляводнага тыпу. Выявіў разам з Ф.І. Фёдаравым новы від электрамагнітных хваль. Прадказаў эфект узмацнення святла пры поўным адбіцці ад інверсных асяроддзяў і зяву гістэрэзіснага адбіцця святла аптычнай бістабільнасці. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1990.

                                     

2. Асноўныя публікацыі

  • Отражение света от усиливающих и нелинейных сред. – Мн., 1988 разам з Б.Бойка.
  • Новый вид плоских электромагнитных волн в поглощающих кристаллах разам з Ф.І.Фёдаравым// Оптика и спектроскопия. – 1963. – Т. 15. – Вып. 6.
                                     

3. Літаратура

  • Пятроў Мікалай Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2001. - Т. 13: Праміле - Рэлаксін. - С. 169. - 576 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0216-4 т. 13, ISBN 985-11-0035-8.