Топ-100
Back

ⓘ Лазанья - запяканка, традыцыйная страва італьянскай кухні, асабліва Балонні, прыгатаваная з аднайменных макаронных вырабаў, праслоеных начынкай і соусам. Пласты ..




Лазанья
                                     

ⓘ Лазанья

Лазанья - запяканка, традыцыйная страва італьянскай кухні, асабліва Балонні, прыгатаваная з аднайменных макаронных вырабаў, праслоеных начынкай і соусам. Пласты начынкі могуць быць з мяснога рагу або фаршу, таматаў, шпінату, іншай гародніны, сыру Пармезан, мацарэлы, рыкоты.

                                     

1. Этымалогія

Слова "лазанья" першапачаткова апісвала каструлю для прыгатавання ежы. Думаюць, што пачаткова ў Старажытнай Грэцыі laganon называлі плоскую хлебную ляпёшку; рымляне, пазычыўшы ад грэкаў, пачалі разразаць яе на тонкія скрылі, называныя lagani.

У ранняе Сярэднявечча страва трансфармавалася ў гатунак мучных клёцак, якія дадаваліся ў гаршчок з тушанымі мясам або садавінай.

У часы Марка Пола XIII ст. лазанья ўжо ў асноўным была падобнай да сучаснай --тонкія плоскія шырокія кавалкі цеста звычайна прамавугольныя; пры масавай вытворчасці пераважна гафрыраваныя, спачатку адварваліся як локшына, потым тушыліся ў пячы ці духоўцы з разнастайнымі дадаткамі.

У XVI ст. рэцэпт лазаньі быў пазычаны і трансфармаваны польскай кухняй, так з’явіліся лазанкі.

                                     

2. Сучасная кухня

Сучасная лазанья гатуецца, звычайна, з шасці пластоў цеста, пры гэтым на кожны пласт кладуць мясны фарш, грыбы, гародніну, а зверху - цёрты сыр і некалькі кавалачкаў масла. Для лазаньі італьянцы часцей за ўсё выкарыстоўваюць рыкоту і мацарэлу. Пармезан абавязковы толькі для класічнай лазаньі баланьезэ, іншы гатунак сыру ў гэтай страве выкарыстоўваць немагчыма. Страва запякаецца ў духавой шафе.