Топ-100
Back

ⓘ Сан-Паола-фуоры-ле-Мура. Базіліка Святога Паўла за мурамі - адна з чатырох вялікіх, або папскіх, базілік Рыма. У адрозненне ад усіх астатніх размешчана за Аўрэл ..




Сан-Паола-фуоры-ле-Мура
                                     

ⓘ Сан-Паола-фуоры-ле-Мура

Базіліка Святога Паўла за мурамі - адна з чатырох вялікіх, або папскіх, базілік Рыма. У адрозненне ад усіх астатніх размешчана за Аўрэліянавымі сценамі, у паўднёвай частцы Вечнага горада. У 1980 г. ўнесена ў Спіс сусветнай спадчыны.

                                     

1. Гісторыя

Закладзена імператарам Канстанцінам на месцы меркаванага пахавання св. Паўла у 2006 г. археолагі абвясцілі, што знайшлі яго саркафаг пад храмам. У 386 г. Феадосій I палічыў тую царкву невялікай і пачаў будаўніцтва вялікага храма. Будаўніцтва скончылася у часы Папы Льва I. Паэт Прудэнцый апеў яе прыгажосць для імператара Ганорыя.

Папа Рыгор Вялікі заняўся разнастайнымі паляпшэннямі храмавай архітэктуры; пры ім побач з саборам ўжо дзейнічалі два манастыры, мужчынскі і жаночы. У IX стагоддзі ўсю акругу разрабавалі сарацыны, што прымусіла Папу Яна VIII умацаваць рэлігійны комплекс, які быў вылучаны ў асобны горад пад назвай Джаваніполі.