Топ-100
Back

ⓘ Заграбскі сабор, поўная назва - Сабор Ушэсця Дзевы Марыі і святых Сцяпана і Уладзіслава - каталіцкі сабор у Заграбе, Харватыя. Кафедральны сабор заграбскай архі ..




Заграбскі сабор
                                     

ⓘ Заграбскі сабор

Заграбскі сабор, поўная назва - Сабор Ушэсця Дзевы Марыі і святых Сцяпана і Уладзіслава - каталіцкі сабор у Заграбе, Харватыя. Кафедральны сабор заграбскай архіепархіі-мітраполіі, кафедра прымаса Харватыі.

Будаўніцтва сабора пачалося ў 1093 годзе, аднак ў 1242 годзе будынак быў разбураны падчас аднаго з набегаў манголаў. У канцы XV стагоддзя Асманская імперыя ўварвалася на тэрыторыю Босніі і Харватыі, з прычыны чаго шматлікія гарады пачалі ўзводзіць фартыфікацыйныя ўмацаванні. Вакол сабора былі таксама пабудаваныя сцены, частка якіх захавалася да нашых дзён. У XVII стагоддзі на паўднёвым боку будынка ўзведзена вежа, якая выкарыстоўвалася ў якасці ваеннага назіральнага пункта.

У 1880 годзе храм сурёзна пацярпеў у выніку моцнага землятрусу - быў разбураны асноўны неф. Рэстаўрацыю сабора даручылі архітэктару Герману Болю. Яму ўдалося аднавіць неагатычнае аблічча будынка, а таксама аднавіць дзве вежы вышынёй 105 м. У прэзбітэрыі сабора знаходзіцца магільны склеп кардынала Алаізіа Сцепінаца.

Сабор намаляваны на адваротным боку банкноты наміналам у 1000 харвацкіх кун, выпушчаных у 1993 годзе.