Топ-100
Back

ⓘ Браўні, дэсерт. Браўні - шакаладны дэсерт карычневага колеру у выглядзе квадрата або пліткі, вядомы ў ЗША з канца 19 стагоддзя. Папулярны у ЗША і Канадзе на пра ..




Браўні (дэсерт)
                                     

ⓘ Браўні (дэсерт)

Браўні - шакаладны дэсерт карычневага колеру у выглядзе квадрата або пліткі, вядомы ў ЗША з канца 19 стагоддзя. Папулярны у ЗША і Канадзе на працягу першай паловы 20 стагоддзя. Браўні - па структуры нешта сярэдняе паміж тортам і печывам. Браўні бываюць рознай формы ў залежнасці ад шчыльнасці цеста і могуць ўключаць арэхі, глазур, узбітыя вяршкі, шакаладную стружку або іншыя інгрэдыенты. Браўні, які зроблены з карычневага цукра і без шакаладу, называецца Blondie.

Браўні звычайна ядуць рукамі і часта з малаком ці кавай. Браўні часам падаецца цёплым з марожаным і ўзбітымі вяршкамі або марцыпанамі, або пасыпаным цукровай пудрай. Яны асабліва папулярныя ў рэстаранах, дзе могуць быць знойдзены ў шматлікіх варыяцыях.