Топ-100
Back

ⓘ Спэйс шатл. Касмічная транспартная сістэма, больш вядомая як Спэйс шатл - амерыканскі шматразовы транспартны касмічны карабель. Шатл запускаўся ў космас з дапам ..




Спэйс шатл
                                     

ⓘ Спэйс шатл

Касмічная транспартная сістэма, больш вядомая як Спэйс шатл - амерыканскі шматразовы транспартны касмічны карабель.

Шатл запускаўся ў космас з дапамогай ракет-носьбітаў, ажыццяўляў манеўры на арбіце як касмічны карабель і вяртаўся на Зямлю як самалёт. Разумелася, што шатлы будуць хадзіць, як чоўны, паміж калязямной арбітай і Зямлёй, дастаўляючы карысныя грузы ў абодвух кірунках. Пры распрацоўцы прадугледжвалася, што кожны з шатлаў павінен быў да 100 разоў стартаваць у космас.

На практыцы жа яны выкарыстоўваюцца значна менш. Да мая 2010 года больш за ўсё палётаў - 38 - здзейсніў шатл "Дыскаверы". Усяго з 1975 па 1991 год было пабудавана пяць шатлаў: "Калумбія" згарэў пры пасадцы ў 2003, "Чэленджэр" падарваўся пасля старту ў 1986, "Дыскаверы", "Атлантыс" і "Індэвар".

Апошнюю місію STS-135 выканаў шатл "Атлантыс", стартаваўшы 8 ліпеня 2011 года з Касмічнага цэнтра Кенэдзі і прабыўшы ў космасе 12 дзён і 18 гадзін, на чым праграма Space Shuttle была закрытая.

                                     

1. Пабудаваныя шатлы

  • Дыскаверы OV-103, апошні запуск - 24 лютага 2011
  • Індэвар OV-105, апошні запуск - 16 мая 2011
  • Атлантыс OV-104, апошні запуск - 8 ліпеня 2011
  • Энтэрпрайз
  • Калумбія OV-102, згарэў пры пасадцы ў 2003 годзе
  • Чэленджэр OV-099, узарваўся пры старце ў 1986 годзе
  • Патфайндэр OV-098, наземныя тэсты