Топ-100
Back

ⓘ Кебаб. Кеба́б, каба́б, кабо́б, кяба́б або кавап - агульная назва папулярных страў са смажанага мяса ў краінах Блізкага Усходу, Закаўказзя і Цэнтральнай Азіі. У ..




Кебаб
                                     

ⓘ Кебаб

Кеба́б, каба́б, кабо́б, кяба́б або кавап - агульная назва папулярных страў са смажанага мяса ў краінах Блізкага Усходу, Закаўказзя і Цэнтральнай Азіі.

У англамоўных краінах кебаб прынята называць шыш-кебаб шашлык, які падаецца на шампурах, або дзёнер-кебаб шаверму, шаурму - мясную стружку са слаёнага мяса, якое абсмажваюць на вертыкальным ражне. На Блізкім Усходзе, аднак, разнавіднасцяў кебаба значна больш: смажаны кебаб, кебаб на грылі, стравы з тушаных кавалачкаў мяса рознага памеру і нават фаршу; кебаб падаецца ў глыбокіх і маленькіх талерках, а таксама ў выглядзе сэндвічаў. Традыцыйна для кебаба выкарыстоўваецца бараніна, але, у залежнасці ад мясцовых традыцый і звычаяў, гэта можа быць таксама ялавічына, казляціна, кураціна або свініна; рыба і морапрадукты; асновай для вегетарыянскага кебаба служаць тофу і фалафель. Як і іншыя мясцовыя стравы, прывезеныя падарожнікамі, кебаб стаў часткай паўсядзённай кухні ў многіх краінах свету.

Кебабам таксама называюць стравы з тушанага мяса, такія як тас-кебаб bowl kebab. У Егіпце кебабам-хала называюць страву з тушанай з цыбуляй ялавічыны.