Топ-100
Back

ⓘ Лазер, гара. Гара Лазе́р - гранітны масіў, які дасягае вышыні 1 699 м, размешчаны на паўднёвым усходзе французскага Цэнтральнага масіва Севенаў. Ён даў сваё імя ..




Лазер (гара)
                                     

ⓘ Лазер (гара)

Гара Лазе́р - гранітны масіў, які дасягае вышыні 1 699 м, размешчаны на паўднёвым усходзе французскага Цэнтральнага масіва Севенаў. Ён даў сваё імя дэпартаменту Лазер. На гары бярэ пачатак рака Тарн. У Лазеры ёсць цэлы запаведнік скал самых мудрагелістых формаў, які завецца "Лё хаос Манпелье Лё Вё".

На працягу шматлікіх стагоддзяў гэта цяжкадаступная мясцовасць была цытадэллю пратэстанцтва ў Францыі, і менавіта ў гэтых далінах было аказана самае жорсткае супраціўленне тыраніі Людовіка XIV і Людовіка XV. Падчас Другой сусветнай вайны Севены ператварыліся ў "партызанскі край", а пасля 1968 года - у вотчыну хіпі zippies, як назвалі іх мясцовыя жыхары, якія засялілі шматлікія фермы, пакінутыя ўладальнікамі з-за беднасці гэтых мясцін. Ля падножжа гары размешчаны вялікія руіны замка Турнэ XII ст.