Топ-100
Back

ⓘ Тульскі сабор доўгі час быў кафедрай дыяцэзіі Туля, якая была створана яшчэ ў 365 годзе. Пазней ён быў і рэзідэнцыяй князя-біскупа Свяшчэннай Рымскай імперыі. П ..




Тульскі сабор
                                     

ⓘ Тульскі сабор

Тульскі сабор доўгі час быў кафедрай дыяцэзіі Туля, якая была створана яшчэ ў 365 годзе. Пазней ён быў і рэзідэнцыяй князя-біскупа Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пасля пераходу часткі тэрыторыі Латарынгіі да Францыі, Туль адносіўся да правінцыі Тры Біскупствы. 19 лістапада 1777 года была ўтворана дыяцэзія Нансі, да якой быў далучаны і Туль. Пазней яна ўвайшла ў мітраполію Безансона

Сам сабор быў пабудаваны ў XIII-XV стст. у гатычным стылі. Вышыня вежаў фасада - 65 м, даўжыня - 98 м, памеры трансепта - 56 м на 17 м. Шырыня заходняга фасада - 32 м. Дзве пазней прыбудаваныя капліцы выкананы ў стылі Рэнесансу.

З 1840 года сабор зяўляецца гістарычным помнікам.