Топ-100
Back

ⓘ Оптаэлектроніка - раздзел электронікі, звязаны з пераўтварэннем электрамагнітнага выпраменьвання аптычнага дыяпазону ў электрычны ток і назад. Прыборы оптаэлект ..




Оптаэлектроніка
                                     

ⓘ Оптаэлектроніка

Оптаэлектроніка - раздзел электронікі, звязаны з пераўтварэннем электрамагнітнага выпраменьвання аптычнага дыяпазону ў электрычны ток і назад.

Прыборы оптаэлектронікі:

  • Для пераўтварэння току ў светлавое выпраменьванне - рознага роду лямпы напальвання, электралюмінесцэнтныя індыкатары, паўправадніковыя святлодыёды і лазеры.
  • Для ўжывання ў розных электронных прыладах служаць оптаэлектронныя інтэгральныя схемы - інтэгральныя мікрасхемы, у якіх ажыццяўляецца аптычная сувязь паміж асобнымі вузламі або кампанентамі з мэтай ізаляцыі іх адзін ад аднаго гальванічнай развязкі.
  • Для ізаляцыі электрычных ланцугоў паслядоўнага пераўтварэння "ток-святло-ток" служаць асобныя прылады оптаэлектронікі - оптапары - рэзістарныя, дыёдныя, транзістарныя, тырыстарныя, оптапары на аднапераходных фотатранзістарах і оптапары з адкрытым аптычным каналам.
  • Для пераўтварэння святла ў электрычны ток - фотарэзістары, фотадыёды pin, лавінныя, фотатранзістары, фотатырыстары, піраэлектрычныя прымачы, прыборы з зараднай сувяззю ПЗС, фотаэлектронныя памнажальнікі ФЭП.
                                     

1. Спасылкі

  • Оптоэлектроника руск. - артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  • Оптаэлектроніка - артыкул у Фізічнай энцыклапедыі
  • IBM объявила о прорыве в области разработки оптических микросхем руск.