Топ-100
Back

ⓘ Піўная паводка адбылася 17 кастрычніка 1814 года ў Вялікабрытаніі ў лонданскім прыходзе св. Эгідыя. На бровары Мё і кампанія на вуліцы Тотэнхэм-Корт-Роўд выбухн ..




Піўная паводка
                                     

ⓘ Піўная паводка

Піўная паводка адбылася 17 кастрычніка 1814 года ў Вялікабрытаніі ў лонданскім прыходзе св. Эгідыя. На бровары "Мё і кампанія" на вуліцы Тотэнхэм-Корт-Роўд выбухнула цыстэрна з півам абёмам 610 тысяч літраў і выклікала разбурэнне астатніх бакаў у будынку. У выніку амаль 1.5 мільёна літраў піва лінула на вуліцу. Піўная хваля разбурыла два дамы і прабіла сцяну паба "Tavistock Arms", заваліўшы абломкамі маладую бармэнку Элеанор Купер.

Бровар быў размешчаны сярод бядняцкіх дамоў у трушчобах Сэнт-Джайлза, дзе цэлыя семі жылі ў сутарэннях, якія хутка запоўніліся півам. У выніку загінула дзевяць чалавек: восем захлынулася, адзін сканаў праз алкагольнае атручванне.

                                     

1. Знешнія спасылкі

  • "A Brew to a Kill" by Barbara Mikkelson at Snopes.com англ.
  • "Beer Flood Claims Nine Souls" by Alan Bellows, Damninteresting.com 28 сентября 2005 англ.