Топ-100
Back

ⓘ Скварка - тое, што застаецца пасля вытаплівання з тканіны жывёлы тлушчу, галоўным чынам з сала. У залежнасці ад ужытага суроўца можа ўтрымліваць пэўную колькасц ..




Скварка
                                     

ⓘ Скварка

Скварка - тое, што застаецца пасля вытаплівання з тканіны жывёлы тлушчу, галоўным чынам з сала. У залежнасці ад ужытага суроўца можа ўтрымліваць пэўную колькасць мяса ці тлушчу. У гастраноміі цэніцца за смакавыя якасці. Вельмі папулярная страва ў Сярэдняй і Усходняй Еўропе.

Скваркі магчыма ўжываць непасрэдна ці як адзін са складнікаў стравы. Ужываецца як дадатак да мясных страваў, як тлушч да пірагоў таксама і салодкіх, часта дадаецца да бульбы. Разам з вытапленым тлушчам і цыбуляю выкарыстоўвацца як аздабленне і афарбоўка ежы.

Цікава, што беларусы спажываюць скваркі радзей, чым украінцы. У Беларусі перавага традыцыйна аддаецца салу і паляндвіцы. Таксама скваркі загортвалі ў дранікі, якія перад спажываннем мачалі ў вытаплены тлушч. Выкарыстоўвалі скварку разам з сырой бульбаю для прыгатавання "кішкі".

У "Літоўскай гаспадыні" згадваецца, што скваркі кладуць у ежу чэлядзі.

                                     

1. "Чарка і скварка"

Выраз шырока выкарыстоўваецца ў беларускіх прыказках і, імаверна, паходзіць ад беларускай прымаўкі "Абы скварка і чарка, дык будзе там і наш Марка".

У наш час выраз "чарка і скварка" набыў негатыўнае адценне і ўжываецца ў дачыненні да апалітычнай часткі беларускага грамадства, крытыкуючы яго засяроджванне выключна на побытавых праблемах замест надавання ўвагі таксама пытанням маральных і духоўных каштоўнасцей.

Народныя прыказкі

  • Гіблы не скваркі, а чаркі чакае
  • Людзям чарка, зямлі скварка
  • Дзе чарка, там i скварка
  • Дурны, дурны, а скваркі любіць
  • Абы скварка й чарка, дык будзе там і наш Марка
  • Пільнуй гаспадаркі - будуць у гаршку скваркі
  • Ня маеш скваркі, не шукай чаркі
  • Выпем па чараццы, зьямо па сквараццы