Топ-100
Back

ⓘ Кансертгебау. Кансе́ртгеба́у - буйная канцэртная зала ў Амстэрдаме, Нідэрланды. Вядомая сваёй цудоўнай акустыкай, дзякуючы якой зяўляецца адной з трох найлепшых ..




Кансертгебау
                                     

ⓘ Кансертгебау

Кансе́ртгеба́у - буйная канцэртная зала ў Амстэрдаме, Нідэрланды. Вядомая сваёй цудоўнай акустыкай, дзякуючы якой зяўляецца адной з трох найлепшых залаў у свеце для сімфанічнай музыкі. Ужываецца пераважна для канцэртаў класічнай музыкі, зрэдку - таксама для джазавых і фальклорных выступленняў. Залы з назвай "кансертгебау" ёсць таксама ў іншых гарадах Нідэрландаў і Бельгіі, напрыклад - у Харлеме, Бругэ.

                                     

1. Гісторыя

Кансертгебау быў пабудаваны ў 1888 годзе па праекце архітэктара Адольфа Леанарда ван Гента. Падчас узвядзення будынак знаходзіўся па-за межамі горада, сёння - у цэнтры гораду, побач з Музеем Ван Гога, Дзяржаўным мастацкім музеем Rijksmuseum і Гарадскім музеем Амстэрдама Stedelijkmuseum. У 1980-я і 1990-я гады будынак быў у небяспечным стане і зведаў рэстаўрацыю, тады ж да яго была зроблена нова прыбудова з шкла і металу.

У гэтым будынку ўвесь час размяшчаецца Каралеўскага аркестра Кансертгебау Koninklijk Concertgebouworkest. За ўвесь час існавання аркестра толькі 6 чалавек былі яго галоўнымі дырыжорамі:

  • Марыс Янсанс ад 2004
  • Бернард Хайтынк 1959 - 1985
  • Рыкарда Шаі 1985 - 2004
  • Вілем Кес 1888 - 1895
  • Эдуард ван Бейнум 1945 - 1959
  • Вілем Менгельберг 1895 - 1945
                                     

2. Сучаснасць

У цяперашні час Кансертгебау інтэграваны ў канцэртнае жыццё Нідэрландаў і свету. Акрамя ўласнага аркестра тут стала адбываюцца канцэрты Нідэрландскага філарманічнага аркестра. З беларускіх музыкантаў у апошнія некалькі гадоў тут выступалі: дырыжоры Аляксандр Анісімаў і Леў Лях, піяністкі Ганна Шыбаева і Ксенія Кузьменка, флейтыстка Даша Бельцюкова, віяланчэлісты Аляксей Кісялёў і Уладзімір Сінькевіч.

Конкурс

Штогод у сакавіку ў Кансертгебау праходзіць нацыянальны конкурс выканаўцаў Vriendenkrans concours. У ім могуць браць удзел ансамблі і салісты, якія іграюць на любых інструментах, але не старэйшыя за 27 гадоў. Конкурс праходзіць у 3 туры. Пераможцы, акрамя грашовай прэміі, атрымліваюць права на выступленне ў Кансертгебау ў наступным пасля конкурсу сезоне.

                                     

3. Канцэртнае жыццё

Канцэрты адбываюцца амаль штодзённа, звычайна - некалькі разоў за дзень, у дзвюх залах: Вялікая зала Grote Zaal, змяшчальнасць - 1974 месцаў, і Малая зала Kleine Zaal, змяшчальнасць - 438 месцаў. Найчасцей канцэрты пачынаюцца а 20.15. Таксама выступленні могуць пачынацца а 10.15, 12.30, 14.15, 16.15, 19.00. Цэны на квіткі вагаюцца ад €7.50 да €150.

Ланч-канцэрты

Кожную сераду ў адной з залаў Кансертгебау адбываецца бясплатны ланч-канцэрт. Яго працягласць заўсёды паўгадзіны, пачатак - а 12.30.

Спрынт-квіткі

За 45 хвілін да пачатку любога канцэрта, пры наяўнасці вольных месцаў, распачынаецца продаж спрынт-квіткоў sprint-tickets, якія маюць права набыць асобы, маладзейшыя за 27 гадоў. У сезоне 2007 - 2008 іх кошт складе €7.50.