Топ-100
Back

ⓘ Аджыка - абхазская і грузінская нацыянальная прыправа. Вырабляюць з чырвонага перцу, часнаку, солі, каляндры, кропу, пажытніку блакітнага, воцату. Прадаецца ў в ..




Аджыка
                                     

ⓘ Аджыка

Аджыка - абхазская і грузінская нацыянальная прыправа.

Вырабляюць з чырвонага перцу, часнаку, солі, каляндры, кропу, пажытніку блакітнага, воцату. Прадаецца ў выглядзе пасты можна зрабіць і ў хатніх умовах. Ужываюць паводле смаку пры варцы баршчоў, капусты, запяканні, тушэнні і смажанні мяса, рыбы, гародніны. Як сталовая прыправа ўжываецца таксама з таматным сокам.

З сумесі аджыкі 1 частка і кансерваваных брусніц 3 часткі ў савецкай кухні гатавалі вострую прыправу да страў з мяса, рыбы і гародніны.

Аджыкай у краінах былога СССР часта называюць вострыя хатнія кансервы з перцу, таматаў, часнаку, яблыкаў і інш.