Топ-100
Back

ⓘ Арак - моцны алкагольны напой. Слова арак у многіх азіяцкіх народаў азначае моцны алкагольныя напоі ўвогуле, у тым ліку гарэлку. Арак атрымліваюць пры дыстыляцы ..




Арак
                                     

ⓘ Арак

Арак - моцны алкагольны напой. Слова арак у многіх азіяцкіх народаў азначае моцны алкагольныя напоі ўвогуле, у тым ліку гарэлку.

Арак атрымліваюць пры дыстыляцыі меласы з цукровага трыснёгу або з рысавага сусла Ява, або меласы, рысавага сусла і соку гэтак званай цукровай пальмы Arenga saccharifera. У розных варыянтах распаўсюджаны на Блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі і інш. У Еўропу мода на арак завезеная з сучаснай Інданезіі галандцамі, якія пілі яго з фруктовымі сокамі. Смакам і спосабамі ўжытку нагадвае ром. Дадаецца ў дражджовую бабу, уваходзіць у склад кактэйляў, пуншаў і г.д. У канцы XVIII – XIX ст. быў досыць папулярным ў шляхецкім асяроддзі, дадаваўся ў гарбату і чорную каву, соусы для мяса і птушкі, лічыўся адным з 5 алкагольных напояў, якія абавязкова мусяць быць у паважным доме. "Літоўская гаспадыня" падае спосаб імітацыі араку з перагнанай жытнёвай гарэлкі, падфарбаванай карамеллю.