Топ-100
Back

ⓘ Аргенцінская кухня - сукупнасць традыцыйных страў Аргенціны. Адрозніваецца значным уплывам еўрапейскай кухні, спалучае рысы італьянскай і іспанскай кухні, індзе ..




Аргенцінская кухня
                                     

ⓘ Аргенцінская кухня

Аргенцінская кухня - сукупнасць традыцыйных страў Аргенціны. Адрозніваецца значным уплывам еўрапейскай кухні, спалучае рысы італьянскай і іспанскай кухні, індзейскіх страў, афрыканскай і крэольскай кухні.

                                     

1.1. Кухня розных рэгіёнаў Аргенціны Паўночны захад

Паўночна-заходняя частка Аргенціны была менш схільная да ўплыву эмігрантаў, таму яна захавала старажытныя даіспанскія традыцыі. Менавіта таму ў рацыёне да гэтага часу граюць значную ролю традыцыйныя маіс, бульба, перац, плады ражковага дрэва ісп. taco і ятоба. Таксама з гародніны маюць значэнне кіноа, амарант, фасоля, памідоры, гарбузы, авакада, чаёт.

Як і ў іншых рэгіёнах Аргенціны, найважнейшым прадуктам харчавання зяўляецца ялавічына, але разам з ёй у ежу ўжываюць таксама мясцовых жывёл, у прыватнасці ламу, і завезеных іспанцамі: коз, авечак, свіней. З усіх гэтых жывёл робяць каўбасы, пучэра, эмпанады, асада, чаркі і чаркікан.

Традыцыйнымі стравамі паўночнага захаду зяўляюцца эмпанады і локра, а таксама кукурузны пірог тамале і ўміты, запечаныя ў кукурузным лісце.

Рэгіён мае значныя плошчы вінаграднікаў, таму віно зяўляецца важнай часткай рацыёну яго насельніцтва. Таксама пюць мясцовы від піва пад назвай алоха.

Сярод дэсертаў разнастайныя прысмакі з батата, айвы і чаёта, бліны пата, баланчаа і аньяпа, казіныя сыркі з мёдам, амброзіяй.

                                     

1.2. Кухня розных рэгіёнаў Аргенціны Паўночны ўсход

Паўночна-усходняя зона адзначана значным уплывам індзейцаў гуарані. Асноўнымі прадуктамі харчавання зяўляюцца маніёк, рыс, прэснаводная рыба, якой поўныя ракі Парана і Уругвай, і напой матэ.

Традыцыйнымі стравамі зяўляюцца чыпа з маніёк, юкі, сыру, яек, сала і солі, мбеху на аснове маніёк і соку юкі, булён рэвірэ, парагвайскі суп. Таксама распаўсюджаныя эмпанады, якія тут часта гатуюць з рысу.

У ежу ўжываюць асада - запечанае на камянях мяса капібара, кайманаў, зебу, кароў.

У рэгіёне расце вялікая колькасць садавіны, таму традыцыйным зяўляецца ўжыванне сокаў і мёду, какосаў, асяродку пальмы. Таксама на мерапрыемствах прымаюць сок кактуса ўклея.

Правінцыі Карыентэс і Місьёнес зяўляюцца найбуйнейшымі вытворцамі матэ. Тут яго пюць у выглядзе тэрэрэ - разам з зёлкамі, хвашчом, лёдам, цытрусавымі сокамі, алкагольным напоем канья і іншым. Пюць матэ з калебасаў або паронга - спецыяльна высушаных гарбузоў.

                                     

1.3. Кухня розных рэгіёнаў Аргенціны Цэнтр

Цэнтральны рэгіён падвергнуўся значнаму ўплыву еўрапейскай культуры, асабліва італьянскай і іспанскай. Зараз амаль нічога не засталося ад традыцыйнай кухні гаўча, акрамя асада, дульсэ дэ лечэ, локра locro, матэ, бліноў, піражкоў і рысавай кашы з малаком.

У гэтай частцы Аргенціны больш за ўсё спажываюць мяса асабліва ялавічыну у выглядзе асада, адбіўных па-міланску ісп.: milanesas, эскалопа, бефстроганава і чураска churrasco - мяса, абсмажанага на вуглях.

Італьянскае паходжанне маюць папулярныя тут піца і макароны. Макароны часта запраўляюцца сырам рыкота, які таксама выкарыстоўваецца ў аргенцінскіх дэсертах і ў таматным соусе тука. Таксама з поўначы Італіі паходзяць папулярныя ў Аргенціне палента і асабука.

Яшчэ адной папулярнай стравай у цэнтры Аргенціны зяўляецца фаіна ісп.: Fainá - пірог з мукі з турэцкім гарохам на аліўкавым алеі. Як і ў іншых частках Аргенціны, тут таксама ядуць эмпанады.

Пад уплывам іспанцаў у аргенцінскай кухні зявіліся такія дэсерты, як чурас, ансаімаза, альфахоры, тарыхы, пончыкі-бунюэлі buñuelo, такія стравы, як тарцілья, тэфтэлі, мандонга, кракеты, хамон і іншыя. Таксама з Іспаніі паходзіць распаўсюджаны ў Аргенціне ласунак - дульсэ дэ лечэ ісп.: dulce de leche - варанае згушчанае малако.

Уплыў французскай кухні можна адзначыць у такіх стравах, як амлет або яечная тарцілья, і ў многіх халодных закусках.

Пад уплывам англічан сталі папулярнымі наліснікі ісп.: panqueques і хлебцы эсканэс, а таксама гарбата.

З рускай кухні ў Аргенціну прыйшоў салат аліўе, які тут называюць рускім салатам.

Уплыў нямецкай кухні найбольш прыкметны ў ласунках, у прыватнасці ў круасанах ісп.: medialunas, берлінскіх пончыках ісп.: borla de fraile, салодкіх рулетах ісп.: piononos.

Іншымі традыцыйнымі дэсертамі зяўляюцца пірог пастафрола, бісквіты, кексы, чорны торт Шварцвальд ісп.: Torta de la Selva Negra, яблычны штрудэль, флан, разнастайныя фруктовыя салаты, пудынгі ісп.: Budín, тарты, узбітыя вяршкі шантыльскі крэм, дэсерт балькарке, пеіска, мантэколь, печыва, карамель і іншыя.



                                     

1.4. Кухня розных рэгіёнаў Аргенціны Поўдзень

Атлантычнае ўзбярэжжа дазваляе атрымліваць асалоду ад разнастайнасці і вялікай колькасці акіянічнай рыбы, якую выкарыстоўваюць для прыгатавання асада, паштэтаў і касуэл. Акрамя рыбы і ялавічыны, на поўдні Аргенціны ўжываюць свініну, казляціна, бараніну, аленіну.

Перад зяўленнем іспанцаў індзейцы ўжывалі ў ежу мяса гуанака, браняносцаў, страўсаў нанду, курапатак і віскашэй. Мяса гатавалі пад гарачымі камянямі разам з перцам і соллю. Толькі ў XIX стагоддзі пачалі варыць мяса разам з гароднінай. Таксама традыцыйнымі стравамі былі ньяка мука з пшаніцы, кукурузы і ячменю, хлеб з насення араўкарыі, прыправа меркен, прысмакі льяа-льяа, садавіна.

У гэтым рэгіёне, акрамя ўплыву італьянскай і іспанскай кухні, можна адзначыць уплыў кухні скандынаўскіх краін і цэнтральнай Еўропы. Валійцы, аселыя ў Чубут, прыўнеслі чорныя тарты і сыр Чубут. Цэнтральнаеўрапейскія эмігранты распаўсюдзілі рэцэпты дэсертаў і прысмакаў з садавіны і шакаладу.

Чылійскія імігранты прывезлі такія стравы, як куранта і мілкаа.

Традыцыйнымі напоямі зяўляюцца піва, матэ, белае віно тыпу рыслінга.

                                     

2. Літаратура

  • Blanca Cotta:1999 Cocina Argentina por Blanca Cotta, edit. inicial 1999 reeditado 2010, Grupo Clarín.
  • Juana Manuela Gorriti 1890: La cocina ecléctica, Félix Lajouane Editor.
  • Petrona Carrizo de Gandulfo 1953: El libro de Doña Petrona, Cía. Gral. Fabril S.A.
  • Víctor Ego Ducrot 1998: Los sabores de la Patria, Grupo Editorial Norma.