Топ-100
Back

ⓘ Арэхі. Арэ́хі - ядомыя плады арэхаплодных культур, складаюцца са шкарлупіны і ядомага ядра. Найбольш распаўсюджаныя арахіс, валоскі арэх, каштаны, кедравыя арэх ..




Арэхі
                                     

ⓘ Арэхі

Арэ́хі - ядомыя плады арэхаплодных культур, складаюцца са шкарлупіны і ядомага ядра. Найбольш распаўсюджаныя арахіс, валоскі арэх, каштаны, кедравыя арэхі, ляшчына, мігдалы, мускатны арэх, фісташкі, фундук. Смачны і высокакаларыйны харчовы прадукт. Ядры змяшчаюць шмат тлушчу, бялкоў, мінеральныя солі, вітаміны B, C, каратын. Спелыя ядры спажываюць у свежым выглядзе. У кулінарыі выкарыстоўваюць для прыгатавання салодкіх страў, мучных і кандытарскіх вырабаў, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі і інш. для прыгатавання соусаў. Захоўваць належыць у цёмным прахалодным месцы. З некаторых арэхаў здабываюць каштоўныя алеі.