Топ-100
Back

ⓘ Гародніна. Агародніна - від харчовых прадуктаў, кулінарнае паняцце, якім пазначаюць ядомую частку расліны, што вырасла на глебе і не з’яўляецца садавінай, збожж ..




Гародніна
                                     

ⓘ Гародніна

Агародніна - від харчовых прадуктаў, кулінарнае паняцце, якім пазначаюць ядомую частку расліны, што вырасла на глебе і не з’яўляецца садавінай, збожжам, арэхам, травой або затаўкай. Агароднінай у шэрагу з пладамі можа быць лісце, сцябло, караняплод, кветка. Некаторыя прадукты з гародніны звычайна ўжываюцца ў ежу сырымі, тады як іншыя гатуюцца рознымі спосабамі.

Нягледзячы на тое, што большасць моў маюць тэрміны, у шырокім сэнсе аналагічныя адзін аднаму, аднясенне канкрэтных частак раслін у гэтыя катэгорыі залежыць ад мясцовых кулінарных традыцый. Напрыклад, у Бразіліі авакада традыцыйна ўжываецца ў ежу з цукрам як дэсерт або прыкладаецца да малочных кактэйляў, і такім чынам лічыцца фруктам, тады як у Мексіцы і ЗША авакада дадаецца ў салаты і соусы і лічыцца гароднінай.

Гародніна падпадзяляецца на наступныя групы:

  • караняплоды - морква, бурак, рэпа, бручка, рэдзька, радыска, пятрушка, пастарнак, сельдэрэй, хрэн;
  • клубняплоды - тапінамбур земляная груша, батат, бульба;
  • капуставыя - капуста белакачанная, чырвонакачанная, савойская, брусельская, квяцістая, кальрабі, брокалі;
  • рэзкія - кроп, эстрагон, чабор, базілік, маяран;
  • гарбузовыя - гарбуз, кабачкі, агуркі, патысоны;
  • бабовыя - гарох, бабы;
  • дэсертныя - артышок, спаржа, рэвень.
  • збожжавыя - цукровая кукуруза;