Топ-100
Back

ⓘ Беларуская кухня ..




                                               

Беларуская кухня

Белару́ская ку́хня фарміравалася на аснове страў і прыёмах гатавання агульных для ўсіх славянскіх і іншых індаеўрапейскіх народаў - балцкіх, германскіх і інш., якія фарміраваліся на працягу многіх тысячагоддзяў. Да нядаўняга часу ў рацыёне большасці насельніцтва Беларусі абсалютна пераважалі вегетарыянскія стравы - са збожжа, бабовых культур, агародніны, малака і малочных прадуктаў, насення лёну і канапель, прадуктаў збіральніцтва - грыбоў, ягад, садавіны, мёду. Традыцыйная беларуская кухня вельмі блізкая да літоўскай. На працягу 13 - 19 ст. на яе фарміраванне аказвалі значны ўплыў польска ...

                                               

Арак

Арак - моцны алкагольны напой. Слова арак у многіх азіяцкіх народаў азначае моцны алкагольныя напоі ўвогуле, у тым ліку гарэлку. Арак атрымліваюць пры дыстыляцыі меласы з цукровага трыснёгу або з рысавага сусла Ява, або меласы, рысавага сусла і соку гэтак званай цукровай пальмы Arenga saccharifera. У розных варыянтах распаўсюджаны на Блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі і інш. У Еўропу мода на арак завезеная з сучаснай Інданезіі галандцамі, якія пілі яго з фруктовымі сокамі. Смакам і спосабамі ўжытку нагадвае ром. Дадаецца ў дражджовую бабу, уваходзіць у склад кактэйляў, пуншаў і г.д. У канцы XV ...

                                               

Бабіна каша

Ба́біна ка́ша - беларуская абрадавая страва на радзінах, каша з прасяных, ячных або грэцкіх круп на малацэ, з яйкамі, мёдам, цукрам, маслам, якую варыла бабка-павітуха. Бабіну кашу падавалі пад канец святочнага абеду, калі пачынаўся торг за яе. Пасля торгу гаршчок з бабінай кашай заставаўся ў самага шчодрага звычайна гэта быў кум госця. Ён разбіваў гаршчок на шчасце нованароджанаму і частаваў усіх кашай на чарапку. У наш час на радзінах замест бабінай кашай па традыцыі ў гаршчку падаюць цукеркі, пячэнне і іншыя стравы.

                                               

Бабка (страва)

Бабка - традыцыйная беларуская народная страва. Драную бульбу заскварваюць салам, мясам з цыбуляю і іншымі спецыямі і запякаюць. Гатовую бабку падаюць з малаком або смятанай. Вядома ўсюды ў наш час. Папулярная таксама ў літоўскай кухні пад назвай кугеліс.

                                               

Банкуха

Банкуха, шакоціс - торт з яечнага цеста, які гатуецца на адкрытым агні. Часцей за ўсё вясельны. Гатуецца ў Польшчы, Літве, беларускай Гродзеншчыне. Цеста для торта гатуецца з даданнем вялікай колькасці яек - ад 30 да 50 штук на 1 кілаграм мукі. Выпякаюць торт на драўляным ражне, які, па меры запякання, абмакваюць у цеста або паліваюць ім, паварочваючы над адкрытым агнём. Сцякаючы, цеста прымае форму шматлікіх "галінак". Шакоціс занесены ў Літоўскі нацыянальны фонд кулінарнай спадчыны. Гродзенская банкуха ўнесеная ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Памер найбуйней ...

                                               

Бігас

Бігас - традыцыйная для польскай, літоўскай і беларускай кухні страва з квашанай капусты і мяса. Лічыцца, што яна была прыўнесена з Літвы ў Польшчу каралём Уладзіславам Ягайлам, які ласа яе спажываў на паляўнічых выправінах. Таксама лічыцца, што назва паходзіць ад нямецкага "begossen" або "beigossen" ад дзеяслова "begießen" i "beigießen".