Топ-100
Back

ⓘ Фёдар Пятровіч Вінакураў. Фё́дар Пятро́віч Вінаку́раў - беларускі савецкі вучоны ў галіне гідратэхнікі. Акадэмік АН БССР, акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэ ..




                                     

ⓘ Фёдар Пятровіч Вінакураў

Фё́дар Пятро́віч Вінаку́раў - беларускі савецкі вучоны ў галіне гідратэхнікі. Акадэмік АН БССР, акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР.

                                     

1. Біяграфія

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў шляхоў зносін у 1925 годзе. У 1941 годзе дырэктар Інстытута ірыгацыі ў Ташкенце, у 1942 - 1944 гг. першы намеснік наркама воднай гаспадаркі Узбекскай ССР. У 1948 - 1961 гг. у БПІ.

З 1954 года міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР, з 1956 г. галоўны вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, у 1969 - 1970 гг. акадэмік - сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР.

Кандыдат у член ЦК КПБ у 1956 - 1971 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955 - 1959гг.

                                     

2. Навуковая дзейнасць

Распрацоўваў пытанні праектавання і будаўніцтва комплексаў гідратэхнічных збудаванняў механікі тарфяных грунтоў. Аўтар праектаў і кіраўнік каля 20 будаўнічых комплексаў, якія маюць важнае народна-гаспадарчае значэнне.

Асноўныя працы

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій:

  • Строительные свойства торфяных грунтов. Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1962 совм. с А. Е. Тетеркиным, М. А. Питермоном.
                                     

3. Літаратура

  • Федор Петрович Винокуров к 70-летию со дня рождения и 47-летию научно-производственной деятельности // Инженерно-физический журнал. 1970. Т.18, № 3.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - Т. 4: Варанецкі - Гальфстрым. - 480 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0090-0 т. 4, ISBN 985-11-0035-8. - С. 182.
                                     

4. Спасылкі

  • Акадэмік ВІНАКУРАЎ Фёдар Пятровіч руск.
  • Фёдар Пятровіч Вінакураў у базе дадзеных "История белорусской науки в лицах" Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі руск.