Топ-100
Back

ⓘ Спагеці - локшына з цвёрдай пшаніцы з круглым сячэннем, дыяметрам каля 2 мм, і як правіла даўжынёй каля 25 см. Больш тонкія спагеці называюцца спагеціні, таксам ..




Спагеці
                                     

ⓘ Спагеці

Спагеці - локшына з цвёрдай пшаніцы з круглым сячэннем, дыяметрам каля 2 мм, і як правіла даўжынёй каля 25 см. Больш тонкія спагеці называюцца "спагеціні", таксама капеліні, тоўстыя спагеці - "спагетоні". Радзімай спагеці зяўляецца Італія, і яны шырока выкарыстоўваюцца ў італьянскай кухні, часта запраўляюцца таматным ссоусам. Зяўляюцца асновай шматлікіх італьянскіх страў, напрыклад: Spaghetti Napoli - з таматным соусам, Spaghetti Bolognese - з таматнай падліўкай і мясным фаршам, Spaghetti all’Aglio ed Olio - з гарачым аліўкавым алеем і крыху абсмажаным у ім часнаком.

                                     

1. Гісторыя

Радзімай спагеці зяўляецца італьянскі горад Генуя. У горадзе Понтэдасіа, недалёка ад Генуі, адкрыты Музей спагеці, дзе сабраны рэцэпты прыпраў і соусаў. Таксама там захоўваецца Натарыяльны акт з архіва Генуі ад 4 лютага 1279 года, які пацвярджае існаванне кулінарнага вырабу з цеста пад назвай "макароніс".