Топ-100
Back

ⓘ Чалябінская вобласць - субект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на Паўднёвым Урале. Адміністрацыйны цэнтр - Чалябінск. Утворана 17 студзеня 1934 годзе. Чалябі ..




Чалябінская вобласць
                                     

ⓘ Чалябінская вобласць

Чалябінская вобласць - субект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на Паўднёвым Урале. Адміністрацыйны цэнтр - Чалябінск. Утворана 17 студзеня 1934 годзе. Чалябінская вобласць мяжуе са Свярдлоўскай, Арэнбургскай і Курганскай абласцямі, Башкартастанам і Казахстанам.

Насельніцтва 3 603 339 чалавек 2002, з якіх бальшыню складаюць рускія 82.3 %.

Падзяляецца на 27 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Чалябінск, Магнітагорск, Златавуст, Міяс, Капейск.

                                     

1. Геаграфія

Чалябінская вобласць ёсць адна з паўднёвых частак Урала. Умоўная мяжа паміж Еўропай і Азіяй праводзіцца ў асноўным па межавым хрыбтам Уральскіх гор. Недалёка ад станцыі Уржумка Паўднёва-Уральскай чыгунцы, 8 км ад Златавуста, на перавале Уралтаў, стаіць каменны слуп, на адным з яго бакоў напісана "Еўропа", на іншым - "Азія". Гарады Златавуст, Катаў-Іванаўск, Сатка знаходзяцца ў Еўропе. Чалябінск, Троіцк, Міяс - у Азіі, Магнітагорск - у абедзвюх частках света.

Плошча Чалябінскай вобласці роўная 88.5 тысячы км². Працягласць вобласці з поўначы на ​​поўдзень складае 490 км, з захаду на ўсход - 400 км. Геаграфічны цэнтр вобласці размяшчаецца на правым беразе ракі Уй, за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ніжнеўсцэлемава Уйскага раёна. Чалябінская вобласць па тэрыторыі займае 5 месца з 8 рэгіёнаў Урала і 39 месца па Расіі. Агульная працягласць межаў складае 2750 км.

                                     

2. Насельніцтва

Чалябінская вобласць па колькасці насельніцтва займае 3 месца з 8 рэгіёнаў Урала і 9-е месца ў Расійскай Федэрацыі на 2005 год. Вобласць ёсць найбольш шчыльна населеная на і другая пасля Свярдлоўскай вобласці па ўзроўні ўрбанізацыі, бо ўдзельная вага гарадскога насельніцтва складае 81.4 %. Па шчыльнасці насельніцтва Чалябінская вобласць ― 24-ы рэгіён у Расіі без уліку Масквы і Санкт-Пецярбурга, па ўзроўні ўрбанізацыі ― 9-ы, без уліку аўтаномных акругаў.

Большасць насельніцтва складаюць рускія 82.3 %. Другой па велічыні нацыянальнай групай зяўляюцца татары 5.7 %, потым башкіры 4.6 %, украінцы 2.14 %, казахі 1.01 %. Беларусы зьўяляюцца сёмай па колькасці нацыянальнай групай налічваючы на 2002 год 17 355 чалавек.

                                     

3. Эканоміка

Па абёму прамысловай вытворчасці на Урале Чалябінская вобласць саступае толькі Свярдлоўскай. У структуры яе прамысловасці рэзка вылучаецца чорная металургія, на якую прыпадае каля паловы выпускаемай прадукцыі. Доля чорнай металургіі ў 1991 годзе складала толькі 37.8 %, а ў 2003 годзе ― 59.3 %. На другім месцы стаіць машынабудаванне. Доля машынабудавання і металаапрацоўкі ў 1991 годзе складала 30.0 %, а ў 2003 годзе ― 15.2 %. Гэтыя галіны разам з каляровай металургіяй даюць амаль 50 % усёй прамысловай прадукцыі.

Чорная металургія, па маштабах якой вобласць не мае сабе роўных у краіне, прадстаўлена аднымі з найбуйнейшых металургічных камбінатаў у Магнітагорску і Чалябінску, пераробныя заводамі, прадпрыемствамі па вытворчасці ферасплаваў і стальных трубаў. У каляровай металургіі маецца вытворчасць медзі, цынку і нікеля. Металургіі спадарожнічае вытворчасць вогнеўпораў з магнезіта.

Машынабудаванне абапіраецца на ўласную металургічную базу, што абумоўлівае яго металаёмістасць, хоць і менш значную, чым у Свярдлоўскай вобласці. Тут выпускаюць трактары, грузавыя аўтамабілі, трамвайныя вагоны, тэхналагічнае абсталяванне, ракетна-касмічная тэхніка, электратэхнічныя вырабы.

Энергетычная база вобласці раней уключала здабычу бурага вуглю, аднак у сувязі з нізкай якасцю вуглю ўсе шахты сёння зачыненыя, і некалькі магутных цеплавых электрастанцыяў. Доля электраэнергетыкі ў 1991 годзе складала 2.4 %, а ў 2003 годзе ― 7.1 %. Плануецца будаўніцтва Паўднёва-Уральскай АЭС.