Топ-100
Back

ⓘ Верашчака. Верашча́ка - традыцыйная беларуская, польская і літоўская страва, вядомая з саскіх” часоў, ад сярэдзіны XVIII ст. Пры двары караля Аўгуста III у Варш ..




                                     

ⓘ Верашчака

Верашча́ка - традыцыйная беларуская, польская і літоўская страва, вядомая з" саскіх” часоў, ад сярэдзіны XVIII ст.

Пры двары караля Аўгуста III у Варшаве быў славуты кухмістр Верашчака, аўтар адмысловага спосабу падавання кілбасы: кілбаса, якая падавалася "на верашчаку", рэзалася ў талерцы, перакладалася кавалкамі сала і палівалася вострай падлівай. Есці яе трэба было лыжкай, адсюль і прымаўка:" за караля Саса лыжкай кілбаса”.

У класічнай польскай кулінарыі верашчака, або кілбаса па-старапольску, дагэтуль гатуецца з белай кілбасы, зваранай у піве напалам з вадой, затым пакрышанай на кавалкі і вельмі хутка каля 1 хв. патушанай у густым заквашаным цыбулевым соусе. Неўзабаве верашчака выйшла за межы каралеўскага двара і зазнала шэраг мадыфікацый у розных мясцінах і сацыяльных пластах Польшчы і ВКЛ. Напрыклад, у канцы XVIII ст. у Нясвіжы частавалі "каўбасой, так званай верашчакай, з соусам падрыхтаванай" наведвальнікаў бернардынскага кляштару. У адным з варыянтаў верашчака ўяўляла сабою густы суп з кілбасой, паўгускамі ды ячнай кашай. Стравы падобнай рэцэптуры, з мясцовымі адрозненнямі, вядомыя па ўсёй Беларусі пад назвай верашчака, часцей мачанка: падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы, свіныя рабрынкі з вострымі прыправамі падкалочваюць мукой і тушаць у печы. У Літве і на паўночным захадзе Беларусі верашчаку тушаць на бураковым квасе. Ядуць як мачанне для бліноў.

Народная этымалогія выводзіла назву ад шыпення, якое зыходзіць ад кілбасы падчас гатавання. Адной з магчымых дадатковых падстаў пашырэння своеасаблівага" культу верашчакі” у XIX ст. была асоба Марылі Верашчакі, каханай Адама Міцкевіча.