Топ-100
Back

ⓘ Галубцы. Гатуецца найчасцей з капуснага лісця, бланшаванага ў кіпені або з разабранай заквашанай у цэлых галоўках капусты, начыненага мясным фаршам з адвараным ..




Галубцы
                                     

ⓘ Галубцы

Гатуецца найчасцей з капуснага лісця, бланшаванага ў кіпені або з разабранай заквашанай у цэлых галоўках капусты, начыненага мясным фаршам з адвараным да напаўгатоўнасці рысам, тушыцца ў соусе. Да з’яўлення ў нашай кухні рысу XVII ст. і часта пазней гатаваліся з бланшаванай грубай ячневай крупы груца і нарэзанай на дробныя кавалкі ялавічыны з дадаткам пасераванай цыбулі, грыбоў і прыпраў. Хуткія або "лянівыя" галубцы не начыняюць, а робяць з нашаткаванага капуснага лісця, змяшанага з фаршам. Заміж капусты даўней выкарыстоўвалася і іншая зеляніна напрыклад, лісце хрэну. У Беларусі, Польшчы, Літве робяць і галубцы з тоўчанай варанай бульбы. Галубцы з вінаграднага лісця, вядомыя ў Міжземнамор’і, на Блізкім Усходзе, на Каўказе называюцца "далма".