Топ-100
Back

ⓘ Грыжанка - традыцыйная беларуская і літоўская страва, суп з бручкі. Найчасцей забельвалася малаком - такая грыжанка гатавалася пераважна ўзімку. Часта ў грыжанк ..




                                     

ⓘ Грыжанка

Грыжанка - традыцыйная беларуская і літоўская страва, суп з бручкі.

Найчасцей забельвалася малаком - такая грыжанка гатавалася пераважна ўзімку. Часта ў грыжанку дзеля "путранасці" мучністасці дадавалася бульба. Як правіла, у адрозненне ад аналагічных страў з морквы, гарбузу і г. д., бручка ў грыжанцы не расціралася ў пюрэ, а заставалася нарэзанай кубікамі. У асобных выпадках грыжанка магла гатавацца і з мясам, а не малаком. Была важнай крыніцай вітаміну C амаль не разбураецца пры варцы бручкі ў зімовым харчаванні.

                                     

1. Літаратура

  • Белы А. Грыжанка // Праект "Наша ежа"
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - Т. 5: Гальцы - Дагон. - 576 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0090-0 т. 5, ISBN 985-11-0035-8.