Топ-100
Back

ⓘ Гуляш. Гуля́ш - група традыцыйных страў венгерскай кухні, якія служаць своеасаблівай візіткай Венгрыі ў свеце, але за межамі самой Венгрыі не зусім слушна інтэр ..




Гуляш
                                     

ⓘ Гуляш

Гуля́ш - група традыцыйных страў венгерскай кухні, якія служаць своеасаблівай візіткай Венгрыі ў свеце, але за межамі самой Венгрыі не зусім слушна інтэрпрэтуюцца.

У краінах Цэнтральнай Еўропы - суседзях Венгрыі, і ў астатнім свеце асабліва ў ЗША гуляш - страва накшталт цёмнага рагу з ялавічыны, курыцы ці свініны, тушаная у пікантным соусе з вострай папрыкі з дадаткам вялікай колькасці цыбулі і спецыямі перцам, маяранам і г.д. У самой Венгрыі такая страва называецца pörkölt без смятаны або папрыкаш са смятанай.

Сапраўдны гуляш: у Венгрыі прыметнік gulyás" пастухоў” адносяць да густога наварыстага гэтак званага" пастуховага супу” gulyás leves, які ядуць з гаршчкоў лыжкамі. Гэтая страва больш вадкая, чым" міжнародны” гуляш, у яе апроч, мяса, цыбулі і папрыкі, дадаюць таматы, салодкі перац, бульбу, локшыну, мучныя клёцкі.