Топ-100
Back

ⓘ Дзісенскае масла. Дзі́сенскае ма́сла - гатунак сметанковага масла, які вырабляўся сялянскім арцелямі Дзісенскага павета Віленскай губерні на пачатку XX ст. і па ..




                                     

ⓘ Дзісенскае масла

Дзі́сенскае ма́сла - гатунак сметанковага масла, які вырабляўся сялянскім арцелямі Дзісенскага павета Віленскай губерні на пачатку XX ст. і пастаўляўся ў буйныя прамысловыя цэнтры Расійскай імперыі, а таксама на экспарт.

Арцельнае масларобства ўзнікла ў Дзісенскім і суседнім Дрысенскім павеце Віцебскай губерні у канцы XIX ст. у сувязі з рэзкім падзеннем попыту на прадукцыю земляробства. Асабліва паспяхова развіваўся экспарт у Англію. У 1905 годзе з Дзісенскага павету было адпраўлена ў Англію масла на 10 тыс. руб., у 1908 - на 175 тыс., і ў 1910 - на 260 тыс. руб. Дзісенскае масла займала адно з першых месцаў на англійскім рынку і каштавала на 2 - 4 шылінгі даражэй, чым іншыя гатункі масла з Расійскай імперыі. Яно збывалася без пасярэднікаў цераз транспартную кантору "Гергард і Гей" у Лондан і Лідс. Па прыбыцці ў Англію па пошце высылаўся аванс ад 36 до 45 р. за бочку, рэшта - пасля поўнай рэалізацыі. На жаль, арцельныя пастаўшчыкі не паспрабавалі зарэгістраваць адмысловай гандлёвай маркі, і дзісенскае масла пастаўлялася пераважна пад маркай "галшцінскага". Пасля Першай сусветнай вайны замежны рынак і высокая рэпутацыя дзісенскага масла былі страчаныя назаўжды.