Топ-100
Back

ⓘ Свята-Петра-Паўлаўская царква, Кобрын. Упершыню згадваецца ў 1465 годзе. Спачатку знаходзілася ў цэнтры Кобрына на Базарнай плошчы. Адзначана ў люстрацыі 1563 г ..




Свята-Петра-Паўлаўская царква (Кобрын)
                                     

ⓘ Свята-Петра-Паўлаўская царква (Кобрын)

Упершыню згадваецца ў 1465 годзе. Спачатку знаходзілася ў цэнтры Кобрына на Базарнай плошчы. Адзначана ў "люстрацыі" 1563 г. каралеўскага рэвізора Дзмітрыя Сапегі і на плане горада 1798 г. У пачатку 1800 года яе наведваў А. В. Сувораў, дом якога знаходзіўся паблізу. З 1847 г. святаром тут быў царкоўны дзеяч, гісторык А. М. Кульчыцкі. З-за аварыйнага стану і небяспекі разбурэння ў 1857 г. закрыта. У 1862 г. перабудавана паводле праекта архітэктурнага памочніка Вендэнбаума.

Да 100-годдзя гадавіны смерці Суворава ў 1900 годзе было прынята рашэнне на месцы гэтай царквы пабудаваць цагляны храм, на які збіраліся ахвяраванні па ўсёй краіне. У сувязі з гэтым старая царква была ў 1913 г. перанесена на могілкі сучасная вуліца Першамайская, і перабудавана. Да Першай сусветнай вайны быў закладзены падмурак новай царквы і сабраны будаўнічы матэрыял, але будаўніцтву храма перашкодзіла акупацыя Кобрына немцамі ў 1915 годзе.

                                     

1. Архітэктура

Царква складаецца з двух’яруснай шатровай званіцы, асноўнага аб’ёму і прамавугольнай у плане апсіды. Квадратны ў плане асноўны аб’ём завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі вокнамі.

                                     

2. Інтэр’ер

У інтэр’еры апсіда вылучана драўляным разным іканастасам, царскія вароты якога выкананы на матыў спляценняў вінаграднай лазы вакол абразоў. Абразы 18 - 19 ст. "Маці Божая з дзіцем" копія карціны Дж. Беліні, "Спас Пантакратар", "Архангел Міхаіл", "Архангел Гаўрыіл", "Мікалай Цудатворац", "Маці Божая Жыровіцкая", "Апосталы Пётр і Павел". Дзесяць абразоў на тэму пакут Хрыста напісаны ў 18 ст. адным майстрам у стылі барока - "Узяцце Хрыста ў палон", "Суд Хрыста ў Пілата", "Катаванне Хрыста", "Адзяванне цярновага вянца", "Нясенне крыжа", "Укрыжаванне" і інш.

                                     

3. Помнік Аляксандру Міцкевічу

Каля царквы пастаўлены надмагільны помнік Аляксандру Міцкевічу 1801 - 1871 - малодшаму брату паэта Адама Міцкевіча, прафесару права Харкаўскага ўніверсітэта, уладальніку кобрынскага маёнтка з сярэдзіны 19 ст. Помнік уяўляе сабой вертыкальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай.

                                     

4. Літаратура

  • "Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік", Мінск 1993, стар. 245 - 246.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна // рэд. Г. П. Пашкоў. - Мн.: БЕЛТА, 2002. - 624 с. ISBN 985-6302-44-7
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін;. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
                                     

5. Спасылкі

  • Свята-Петра-Паўлаўская царква Кобрын на сайце Глобус Беларусі руск.
  • Свята-Петра-Паўлаўская царква Кобрын на сайце Radzima.org
  • Свята-Петра-Паўлаўская царква Кобрын на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі бел.