Топ-100
Back

ⓘ Кныш - невялікі круглы піражок з запечанымі ўнутры тварагом або іншай начынкай: варэннем, або пасераванай цыбуляй са скваркамі. Вельмі характэрнымі для XIX ст. ..




Кныш
                                     

ⓘ Кныш

Кныш - невялікі круглы піражок з запечанымі ўнутры тварагом або іншай начынкай: варэннем, або пасераванай цыбуляй са скваркамі.

Вельмі характэрнымі для XIX ст. былі кнышы з грачнёвай кашай і цыбуляй са скваркамі, якія падаваліся ў сярэднезаможных дамах як дадатак да мясных страў. На пачатку XX ст. слова спрабаваў зберагчы Вацлаў Ластоўскі, абараняючыся ад экспансіі рускай ватрушкі. Паводле яго, "кнышы пякуцца з тварагом, макам, каноплямі і канфітурамі". Страва гэтая украінска-беларускага, не польскага паходжання; даўней палякі казалі "Русь пячэ кнышы памерлым" існаваў звычай пячы кнышы на Дзяды; але як зазвычай, у нас не засталося ані слова, ані з’явы, то цяпер толькі дзякуючы пaлякам і захавалася нейкая памяць пра кнышы. Колішнія кнышы падобныя да ватрушак і нават берлінеры. Беларускае кныш укр.: книш, хутчэй за ўсё, паходзіць ад ням.: knitschel - галушка з мукі.

  • Дзіцячая загадка: "Поўна печ перапеч, а пасярэдзіне кныш" зоркі і Месяц