Топ-100
Back

ⓘ Лазанкі. Крута замешанае цеста з пшанічнай, жытняй або грэчаскай мукі тонка раскачвалі, рэзалі на кавалкі квадраты, трохвугольнікі, варылі, адцэджвалі, залівалі ..




Лазанкі
                                     

ⓘ Лазанкі

Крута замешанае цеста з пшанічнай, жытняй або грэчаскай мукі тонка раскачвалі, рэзалі на кавалкі квадраты, трохвугольнікі, варылі, адцэджвалі, залівалі салам, алеем з цыбуляй ці смятанай, у пост - цёртым макам, тоўчаным семем, размятымі ягадамі. У больш дасканалых варыянтах адвараныя лазанкі тушылі ў пячным духу са смятанай, або запякалі з мясам, капустай і іншымі; часам смажылі. Страва шырока вядомая ў Браслаўскім, Мядзельскім, Ваўкавыскім раёнах, часткова на Магілёўшчыне, Цэнтральным і Усходнім Палессі. У некаторых раёнах заходняй і цэнтральнай частках Беларусі, на Магілёўшчыне лазанкі пяклі з пшанічнай мукі "праснаком" у форме "кантовых" кавалачкаў іх называлі ламанцамі. Елі з цёртым макам, семем, звычайна на посную куццю.

                                     

1. Гісторыя

Назва стравы і тэхналогія прыгатавання запазычаныя з італьянскай кухні праз польскую. Італьянская "лазанья" італ.: lasagne - страва з вельмі даўняй гісторыяй, найбольш старажытная форма пасты. Мяркуюць, што пачаткова ў Старажытнай Грэцыі laganon называлі пляскатую хлебную ляпёшку; рымляне, пазычыўшы яе ад грэкаў, пачалі разразаць яе на тонкія скрылі, якія называлі lagani. У ранняе Сярэднявечча страва трансфармавалася ў адмену мучных клёцак, якія дадаваліся ў гаршчок з тушанымі мясам або садавінай. У часы Марка Пола XIII ст. лазанья ўжо ў асноўным была падобнай на сучасную: тонкія пляскатыя шырокія кавалкі цеста звычайна прамавугольныя; пры масавай вытворчасці пераважна гафрыраваныя накшталт шыферу спачатку адварваюцца як локшына, а потым тушацца ў пячы ці духоўцы з разнастайнымі дадаткамі. Лазанья - адна з найбольш папулярных страў італьянскай кухні.