Топ-100
Back

ⓘ Мурза, страва. Мурза, музя, ягодніца, лабанда - варэнне без цукру з чарніц. Чарніцы насыпаюць у гаршчок, падтушваюць, памешваючы, у печы або духоўцы, потым дада ..




                                     

ⓘ Мурза (страва)

Мурза, музя, ягодніца, лабанда - варэнне без цукру з чарніц.

Чарніцы насыпаюць у гаршчок, падтушваюць, памешваючы, у печы або духоўцы, потым дадаюць мукі, каб варэнне было гусцейшым. Можна сухія чарніцы пасыпаць мукой, а потым тушыць. Чарніцы тушыліся смажыліся для таго, каб іх можна было есці з хлебам, блінамі, аладкамі. Страва вельмі даўняя:" Звеку яна, гэтая мурза”.

Беларуская і ўкраінская мурза ўтворана ад мурзацца, мурзаты, што ў сваю чаргу з літоўскага murzoti - намазваць, мазаць.