Топ-100
Back

ⓘ Поліўка. По́ліўка - даўняя назва любога супу, апроч некаторых, якія мелі адметныя назвы. З XVIII ст. у прывілеяваных пластоў грамадства назва пачала выцясняцца ..




                                     

ⓘ Поліўка

По́ліўка - даўняя назва любога супу, апроч некаторых, якія мелі адметныя назвы.

З XVIII ст. у прывілеяваных пластоў грамадства назва пачала выцясняцца запазычаным з нямецкай мовы словам суп. Поліўка з піва называлася граматка, з гусінай ці са свіной крыві - чорная поліўка. У XIX – XX ст. у сялянскім асяроддзі на поліўку спачатку варылі мяса з прыправамі у посныя дні - грыбы, рыбу. Потым невялікую колькасць мукі разводзілі вадой і залівалі ў гаршчок часам закалочвалі сухую муку, потым далівалі хлебны квас або сыроватку, бурачны расол. У некаторых раёнах дадавалі хлебную рошчыну.

На Магілёўшчыне, у Заходнім і Цэнтральным Палессі поліўка - старая назва заціркі калатушы.