Топ-100
Back

ⓘ Сальцісон - традыцыйны мясны выраб беларускай кухні, распаўсюджаны таксама на Украіне, у Польшчы, Італіі, Германіі, Расіі і іншых краінах. Адвараныя, дробна пар ..




Сальцісон
                                     

ⓘ Сальцісон

Сальцісон - традыцыйны мясны выраб беларускай кухні, распаўсюджаны таксама на Украіне, у Польшчы, Італіі, Германіі, Расіі і іншых краінах.

Адвараныя, дробна парэзаныя, пасоленыя свіныя вантробы, а таксама галавізна, прыпраўленыя часнаком, перцам і іншымі спецыямі, перамешваюць, кладуць у тоўстыя свіныя кішкі ці страўнік і зноў вараць ці падпякаюць у печы. Потым на 1-1.5 дні прыціскаюць гнётам. Ядуць халодным. Страва і назва пазычаныя з італьянскай кухні. Традыцыйны італьянскі сальцісон прыпраўляецца часнаком, перцам і кменам.